Віктару Івашкевічу адмоўлена ў дазволе на правядзеньне масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка. Гэта зьвязана з «парушэньнем ім закону аб масавых мерапрыемствах».
Пра гэта паведаміла прэс-служба Менгарвыканкаму.Таму Івашкевіч «ня можа зьяўляцца арганізатарам масавага мерапрыемства».
«Тым ня менш у інфармацыйных паведамленьнях БелаПАН Івашкевіч пазыцыянуе сябе як арганізатар мерапрыемстваў, сьцьвярджаючы, што „афіцыйны дазвол яму быў уручаны ў Менгарвыканкаме“. Гэтай заявай ён наўпрост уводзіць грамадзкасьць у зман, заведама распаўсюджваючы ілжывую інфармацыю», — адзначаецца ў заяве прэс-службы Менгарвыканкаму.
Заяўка на мітынг і шэсьце ў Менгарвыканкам паступіла ад Уладзімера Коласа, Аляксея Марачкіна і Віктара Івашкевіча.
Паводле прэс-службы Менгарвыканкаму, 20 сакавіка заяўнікі акцыі Колас і Марачкін атрымалі афіцыйны дазвол на правядзеньне мерапрыемстваў.
«Яны гарантавалі выкарыстаньне 25 сакавіка плякатаў, транспарантаў, лёзунгаў, эмблемаў і сымбаляў, «якія адпавядаюць толькі заяўленай мэце — сьвяткаваньню чарговай гадавіны абвяшчэньня БНР, а таксама сьцягоў і вымпелаў, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку».
Камэнтуючы карэспандэнту «Свабоды» гэтую заяву, Віктар Івашкевіч адзначыў, што яму сапраўды адмовілі ў тым, каб быць заяўнікам акцыі. Аднак Колас і Марачкін даручылі яму «выконваць канкрэтныя функцыі ў аргкамітэце».
«Паводле новых паправак да закону аб масавых мерапрыемствах чалавек, які цягам году прыцягваўся да адказнасьці паводле закону аб масавых мерапрыемствах, ня можа быць заяўнікам. Я плаціў штраф за „Народны сход“ і недзе да кастрычніка гэтага году ня маю права быць заяўнікам масавых мерапрыемстваў», — адзначыў Івашкевіч.
Аднак ён патлумачыў, што мае права «папулярызаваць рашэньне Менгарвыканкаму пра шэсьце і мітынг 25 сакавіка».
«Кожны грамадзянін мае права даводзіць да насельніцтва рашэньне выканкаму, што можна прыйсьці і не баяцца. Гэта можа рабіць любы грамадзянін. Які закон я тут парушаю?»
Паводле рашэньня Менгарвыканкаму, 25 сакавіка ўдзельнікі акцыі зьбяруцца ў Менску а 13:30 каля Акадэміі навук, потым будзе шэсьце па вуліцы Сурганава, і а 15-й гадзіне пачнецца мітынг на плошчы Бангалор.