Сакрэтныя дакумэнты з адміністрацыі прэзыдэнта працягваюць трапляць на апазыцыйны сайт «Хартыя’97». Паводле службовага ліста, які разьмясьціла «Хартыя’97», кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей незадаволены абаронай унутранай інфармацыі ў дзяржаўных органах.
Сайт «Хартыі 97» друкуе копію дакумэнту «Аб абыходжаньні са службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюду», падпісанага кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем. Дакумэнт нібыта адрасаваны кіраўнікам дзяржаўных органаў і арганізацыяў. Макей абураецца, што ў кастрычніку 2011 году на сайце «Хартыя’97» была «несанкцыянавана разьмешчана» копія пратаколу даручэньняў кіраўніка краіны. Тыя даручэньні тычыліся «вызначэньня межаў зямельных участкаў» і «максымальна ільготнага рэжыму» для інвэстпраекту «Катарскі востраў». Сярод іншага, праект прадугледжваў стварэньне сумесных прадпрыемстваў па здабычы калійных соляў на Кастрычніцкім і Петрыкаўскім радовішчах, распрацоўцы ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды. Паводле рэдактара «Хартыі’97» Натальлі Радзінай, распараджэньне Макея толькі пацьвярджае сапраўднасьць дакумэнту:
Раней «Хартыя’97» апублікавала яшчэ адзін дакумэнт, які, паводле сайту, паходзіць з адміністрацыі прэзыдэнта — сьпіс пытаньняў для абмеркаваньня 15 сакавіка ў прэзыдэнта, зьвязаных з санкцыямі Эўразьвязу. Пасьля гэтай публікацыі намесьнік начальніка цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Артур Стрэх заявіў БелаПАН, што КДБ правядзе праверку сапраўднасьці дакумэнту і магчымых каналаў уцечкі інфармацыі. На просьбу карэспандэнта «Свабоды» падзяліцца вынікамі праверкі спадар Стрэх сказаў:
«Не, мне пакуль дадаць няма чаго. Ня будзе ніякіх камэнтароў».
Што да сайту «Хартыя’97», то, паводле Натальлі Радзінай, публікацыя сакрэтных дакумэнтаў працягнецца:
«Ня ўсе беларускія СМІ, якія працуюць у Беларусі, могуць іх публікаваць. Бо за гэта іх могуць зачыніць, выносіць папярэджаньні, журналісты могуць зазнаваць розныя рэпрэсіі. Мы гэта добра ведаем па сваёй працы ў Беларусі. Таму насамрэч „Хартыя’97“ можа гэта публікаваць бяз боязі, што газэту зачыняць, а журналістаў заб’юць. Мы ведаем, што існуюць „чорныя сьпісы“ сайтаў, якія блякуюцца ў Беларусі. Мы таксама туды ўваходзім. Таму далейшыя меры могуць быць — гэта наагул заблякаваць інтэрнэт у Беларусі».
Натальля Радзіна
«Відавочна, што колькасьць уцечак зь дзяржорганаў павялічваецца. Мы пастаянна атрымліваем тыя ці іншыя дакумэнты і з адміністрацыі Лукашэнкі, і зь іншых органаў улады. Натуральна, што ўсё гэта робіцца ананімна. Але відавочна, што ўлады таксама заўважылі гэтую тэндэнцыю і спрабуюць яе прадухіліць, у тым ліку шляхам запалохваньня чыноўнікаў. Сам факт, што гэтыя дакумэнты нам паступаюць, сьведчыць пра вялізны недавер да ўлады. Гэта недавер ня толькі з боку насельніцтва, а і саміх чыноўнікаў да кіраўніцтва краіны. Я думаю, што паток інфармацыі з уладных структураў будзе толькі павялічвацца».Раней «Хартыя’97» апублікавала яшчэ адзін дакумэнт, які, паводле сайту, паходзіць з адміністрацыі прэзыдэнта — сьпіс пытаньняў для абмеркаваньня 15 сакавіка ў прэзыдэнта, зьвязаных з санкцыямі Эўразьвязу. Пасьля гэтай публікацыі намесьнік начальніка цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Артур Стрэх заявіў БелаПАН, што КДБ правядзе праверку сапраўднасьці дакумэнту і магчымых каналаў уцечкі інфармацыі. На просьбу карэспандэнта «Свабоды» падзяліцца вынікамі праверкі спадар Стрэх сказаў:
«Не, мне пакуль дадаць няма чаго. Ня будзе ніякіх камэнтароў».
Уладзімер Макей
Паводле дакумэнту, Уладзімер Макей запатрабаваў прыняць меры дысцыплінарнага спагнаньня да чыноўнікаў, якія парушылі парадак абыходжаньня са службовай інфармацыяй. Аднак у прэс-службе прэзыдэнта карэспандэнту «Свабоды» ня сталі камэнтаваць факт зьяўленьня дакумэнту, падпісанага Макеем, на сайце «Хартыі’97». Маўляў, яшчэ ня бачылі.Што да сайту «Хартыя’97», то, паводле Натальлі Радзінай, публікацыя сакрэтных дакумэнтаў працягнецца:
«Ня ўсе беларускія СМІ, якія працуюць у Беларусі, могуць іх публікаваць. Бо за гэта іх могуць зачыніць, выносіць папярэджаньні, журналісты могуць зазнаваць розныя рэпрэсіі. Мы гэта добра ведаем па сваёй працы ў Беларусі. Таму насамрэч „Хартыя’97“ можа гэта публікаваць бяз боязі, што газэту зачыняць, а журналістаў заб’юць. Мы ведаем, што існуюць „чорныя сьпісы“ сайтаў, якія блякуюцца ў Беларусі. Мы таксама туды ўваходзім. Таму далейшыя меры могуць быць — гэта наагул заблякаваць інтэрнэт у Беларусі».