Пуцін падпісаў закон пра спрошчанае грамадзянства Расеі

Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон пра спрошчанае атрыманьне грамадзянства РФ носьбітамі расейскай мовы.
Закон прадугледжвае сумоўе па расейскай мове для прэтэндэнтаў. Носьбітамі у адпаведнасьці з дакумэнтам лічацца тыя людзі, якія валодаюць расейскай мовай і рэгулярна выкарыстоўваюць яе ў розных сфэрах, паведамляе BBC.

Прэтэндаваць на расейскі пашпарт, паводле новага закону, могуць тыя, хто пастаянна пражывае або раней стала пражываў на тэрыторыі Расеі альбо на тэрыторыі, якая ўвоходзіла ў склад у Расейскай імпэрыі ці СССР, альбо тыя людзі, у якіх на гэтых тэрыторыях пражывалі сваякі па прамой узыходзячай лініі.