Згодна з заявай Эўрапейскай рады, апублікаванай уначы, імпарт прыроднага газу з Расеі будзе цалкам спынены да 30 верасьня 2027 года. Так званыя спотавыя закупкі газу, якія ажыцьцяўляюцца без папярэдніх кантрактаў, будуць спыненыя да чэрвеня 2026 года. Пастаўкі звадкаванага газу па доўгатэрміновых кантрактах павінны спыніцца 1 студзеня 2027 года, а пастаўкі газу па трубаправодах — 30 верасьня 2027 года.
Эўропа больш ня будзе аб’ектам энэргетычнага шантажу і эканамічнай залежнасьці, заявіў эўрапейскі камісар па энэргетыцы Дэн Ёргенсэн.
Эўрапейскі Зьвяз пачаў шукаць спосабы адмовіцца ад расійскага прыроднага газу пасьля таго, як Расея рэзка скараціла яго пастаўкі ў Эўропу вясной 2022 года, спрабуючы паўплываць на ЭЗ, які выказаўся на падтрымку Ўкраіны на фоне адкрытай расейскай ваеннай агрэсіі.
Па стане на канец кастрычніка 2025 года на долю Расеі прыпадала каля 12% прыроднага газу, імпартаванага краінамі ЭЗ. Да паўнамаштабнага ўварваныя Расеі ва Ўкраіну гэтая доля дасягала 45%. У цяперашні час толькі тры краіны — Францыя, Вугоршчына і Бэльгія — працягваюць імпартаваць газ з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Эўропа адбіла «газавую атаку»? Тлумачэньне эканаміста