Паводле яго слоў, у выніку атакі загінулі мужчыны 43 і 50 гадоў. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, двое зь іх (65-гадовыя мужчына і жанчына) у цяжкім стане.
Узьнік пажар, часткова разбураны прыватны дом, пашкоджаныя шэсьць дамоў, гаражы і аўтамабіль, адна машына цалкам зьнішчаная, напісаў Гайваненка.
У Васількоўскай грамадзе Сінельнікаўскага раёну пашкоджаная інфраструктура.
Узброеныя сілы Ўкраіны падалі статыстыку расейскіх удараў па краіне ў ноч на 3 сьнежня. Удар быў 111 бесьпілётнікамі розных тыпаў. Па стане на 8:00 раніцы, сілы СПА зьбілі 83 дроны на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны.
Зафіксавана трапленьне 27 ударных дронаў на 13 лякацыях, а таксама падзеньне абломкаў бесьпілётніка на адной лякацыі. Больш за ўсё пацярпелі аб’екты цывільнай інфраструктуры і прыватныя хатнія гаспадаркі ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Адэскай вобласьцях, гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі дронаў, якімі Расея атакавала Ўкраіну, заляцелі ў Малдову і Румынію ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі шэсьць гадзін запар атакавалі Кіеў і шэраг іншых рэгіёнаў. Ёсьць ахвяры, шмат разбурэньняў