Размова ідзе аб грамадзянах Аўганістана, М’янмы, Чада, Рэспублікі Конга, Экватарыяльнай Гвінэі, Эрытрэі, Гаіці, Ірана, Лібіі, Самалі, Судана і Емэна, Бурундзі, Кубы, Лаоса, Сьера-Леоне, Тога, Туркмэністана і Вэнэсуэлы. Беларусі няма ў сьпісе.
Па дадзеных CBS News, забарона распаўсюджваецца на ўсе тыпы формаў і прыняцьце любых канчатковых рашэньняў (ухвал, адмоў), а таксама на правядзеньне любых цырымоній прысягі пры атрыманьні грамадзянства ЗША.
Заяўнікі, як гаворыцца ў дакумэнце, павінны прайсці паўторную праверку, уключаючы паўторную гутарку для таго, каб служба магла «цалкам ацаніць усе пагрозы нацыянальнай бясьпецы». Акрамя таго, мэмарандум прадпрымае праверыць ужо адобраныя запыты на іміграцыйныя льготы.
Напад на байцоў Нацгвардыі адбыўся 26 лістапада 2025 года, напярэдадні Дня Падзякі, аднаго з галоўных сьвятаў ЗША. Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША паведаміла, што ў вайскоўцаў страляў грамадзянін Аўганістана, «адзін з многіх, каго не правяралі і масава дапусьцілі ў краіну ў 2021 годзе». Гаворка ідзе пра аўганцаў, якія пераехалі ў ЗША па спэцыяльнай праграме пасьля захопу ўлады ў Аўганістане талібамі.
На наступны дзень у USCIS заявілі, што прыпыняюць апрацоўку ўсіх іміграцыйных запытаў ад грамадзян Аўганістану. Па дадзеных Reuters, нападнік у сьнежні 2024 года падаў заяву аб прадастаўленьні яму ў ЗША прытулку, яго заяву ўхвалілі 23 красавіка 2025 года — праз тры месяцы пасьля таго, як Дональд Трамп уступіў на пасаду прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прыпынілі разгляд палітычнага прытулку для грамадзянаў усіх краін