Гаворка ідзе пра «Terra Group Event» і «SSL Production», піша Вясна.
«Terra Group Event» арганізоўвала мерапрыемствы для кампаній «Wargaming», «Softswiss» і «Andersen». Менавіта ў гэтай кампаніі працаваў Котаў перад зьнікненьнем.
Анатоль Котаў зьнік 21 жніўня 2025 году. Ён вылецеў з Варшавы ў турэцкі горад Трабзон, а затым нібыта пакінуў Турцыю марскім шляхам на прыватнай яхце ў бок Сочы. Дакладных пацьверджаных дадзеных пра ягоны маршрут або месцазнаходжаньне няма, і зьнікненьне выклікае шмат пытаньняў.
Анатоль Котаў раней працаваў у дзяржаўных структурах Беларусі, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і Нацыянальным алімпійскім камітэце. Пасьля выбараў 2020 году ён эміграваў у Польшчу і быў зьвязаны зь беларускім апазыцыйным рухам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыплямат, генэральны сакратар Алімпійскага камітэту, асуджаны на 12 гадоў турмы. Хто такі Анатоль Котаў, які зьнік у Турэччыне 21 жніўня