Падазраваны беларускі шпіён перададзены Польшчы

Радыё Свабода Сёньня Літва перадала Польшчы грамадзяніна Беларусі 40-гадовага Сяргея Моніча, падазраванага у шпіянажы супраць Польшчы.
Генэральная пракуратура Літвы паведаміла, што ня было ніякіх прычынаў не дазволіць экстрадыцыю падазраванага ў шпіянажы. Сяргей Моніч быў затрыманы ў Вільні 25 лістапада летась па просьбе пракурора Польшчы. Сяргей Моніч адхіляе вінавачваньні ў шпіянажы.