Былому кіраўніку праваабарончай установы «Плятформа інавэйшн» Андрэю Бандарэнку адмовілі ў амністыі на той падставе, што ён лічыцца злосным парушальнікам турэмнага рэжыму.
«Таму што „дастала“», — так патлумачыў Свабодзе свой учынак менскі таксіст Мікалай Лусто, які выйшаў з плякатам супраць прэзыдэнцкіх выбараў і быў за гэта пакараны.
Дзярждэпартамэнт ЗША зрабіў справаздачу аб прымусовай працы і гандлі людзьмі, паводле якой Беларусь апусьцілася да Зымбабвэ, Емэна, Расеі, Вэнэсуэлы, Паўночнай Карэі.
Суд Маскоўскага раёну Менску прызнаў актывіста грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» і сябра Партыі БНФ Мікалая Лусто вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і пакараў штрафам у 25 базавых велічынь.
Алег Корбан: «Яго спачатку з ЦВК адвезьлі ў Маскоўскі РУУС, склалі пратакол і тады адвезьлі ў ізалятар. Судзіць, відаць, будуць у панядзелак.»
Расея дае Беларусі 760 мільёнаў даляраў крэдыту. «Гэтыя грошы пойдуць адразу на пагашэньне крэдытаў, якія раней узялі ў Расеі», — тлумачыць эканаміст Леанід Злотнікаў
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў намераны і далей абскарджваць прысуд у два гады зьняволеньня, які вынес яму Пружанскі раённы суд за адмову ад адбыцьця «хіміі».
Адмененае пакараньне ў выглядзе 13 сутак арышту, якое 26 траўня вынес Цэнтральны раённы суд актывістцы Вользе Мікалайчык за акцыю каля расейскай амбасады.
Калегія абласнога суду ў Берасьці разгледзела касацыйную скаргу актывіста Юрыя Рубцова. Палітвязень прасіў суд адмяніць прысуд Пружанскага раённага суду, паводле якога яго прызналі вінаватым ва ўхіленьні ад адбыцьця «хіміі» і асудзілі на 2 гады калёніі.
Менскі паштальён пра падпіску на дзяржаўныя газэты: «На 3 тысячы кватэр — 5 „Советских Белоруссий“, ды яшчэ ўгаворваю, бо патрэбна прэмія».
Пакуль апальны ўладальнік казіно Юры Данькоў за кратамі асвойвае рэпэртуар Уладзімера Высоцкага, ягоная жонка судзіцца за падзел агульна нажытай маёмасьці.
Былога гендырэктара хакейнага клюбу «Дынама» затрымалі паводле абвінавачаньня ў злоўжываньнях.
Раніцай 21 ліпеня менскі беспрацоўны Юры Шульган, які зьбіраўся вылучацца кандыдатам на прэзыдэнта, і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Павал Канавальчык адмовіліся ісьці ў Маскоўскі РУУС
Паўла Канавальчыка, які зьбіраўся ўзначаліць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Юрыя Шульгана аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (5 мільёнаў 400 тысяч рублёў).
Судзьдзя пакарала Юрыя Шульгана штрафам у 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў за нецэнзурную лаянку.
Перад пачаткам суду журналістам дазволілі пагутарыць з Шульганом. Ён сказаў, што яго выбарчая кампанія на гэтым не заканчваецца.
Былы палітвязень Зьміцер Дрозд зьбірае ў архівах матэрыял для кнігі пра гісторыю цяперашняй «Валадаркі» — Менскага турэмнага замка. Першы разьдзел кнігі будзе прысьвечаны ўцёкам з гэтай турмы.
Тры расейскія казакі, зь іх адзін непаўналетні, арыштаваныя на 2 месяцы кожны на час расьсьледаваньня выпадку зь іх удзелам, які здарыўся непадалёк ад Пінску на мінулым тыдні.
Больш за 90% грамадзянаў, адносна якіх суды прызначылі спагнаньне грошай, усяляк ухіляюцца ад гэтых выплат
У Баранавіцкім сьледчым ізалятары, дзе чацьвёрты месяц трымаюць палітвязьня Юрыя Рубцова, не пацьвердзілі зьвесткі пра тое, што ён праводзіць галадоўку пратэсту ў сувязі зь перасьледам.
Загрузіць яшчэ