Карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч наведаў горад Ліда, дзе плянуецца разьмясьціць расейскую вайсковую базу.
28 жніўня мае выйсьці на волю палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Ці ёсьць прыкметы таго, што гэта здарыцца раней і што ўсьлед за Дашкевічам будуць датэрмінова вызваленыя іншыя палітвязьні?
Адвакат Павал Піваварык просіць апраўдаць мадэльера Аляксандра Варламава. У судзе абвешчаны перапынак да 5 ліпеня.
Сёньня ў Менску пасьля двухтыднёвага перапынку аднавіўся працэс над мадэльерам Аляксандрам Варламавым.
З маладафронтаўцам Эдуардам Лобавым у калёніі сустрэлася маці — Марына Лобава.
«Некаторыя мяркуюць, што тут санаторый, але гэта зусім ня так, яны не разумеюць, наколькі тут усё сур’ёзна».
Тацяна Францкевіч атрымала ліст ад сына, вязьня івацэвіцкай калёніі Аляксандра Францкевіча.
Як склаліся лёсы і кар’ера міліцэйскіх начальнікаў, якія вызначыліся падчас разгону шматтысячнага мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 году на плошчы Незалежнасьці?
Фотаздымкі вязьняў, за якія фатограф газэты МУС «На страже» Вячаслаў Цуранаў стаў пераможцам конкурсу Belarus Press Photo, працягваюць абмяркоўваць у грамадзтве.
З ініцыятывы камітэту «Салідарнасьць» руху За свабоду ў Беларусі пачалася кампанія салідарнасьці з палітвязьнямі «Тыдзень палітвязьня».
Маладафронтавец Эдуард Лобаў паведаміў сваякам, што атрымаў адказ з пракуратуры, куды ён скардзіўся на шэраг парушэньняў закону пры разглядзе ягонай справы ў 2011 годзе.
Мікалай Аўтуховіч у гарадзенскай турме чытае кнігу вязьня наваполацкай калёніі Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».
Заканчваецца праца над сэрыяй успамінаў старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, якія зьвязаныя зь ягоным арыштам ў 2011 годзе.
У Белдзяржцырку абвяргаюць зьвесткі пра звальненьні іншых супрацоўнікаў, акрамя былога дырэктара Тацяны Бандарчук.
У якой ступені мабільная сувязь у краіне — памочнік беларускіх спэцслужбаў?
У Сьледчым камітэце расьсьледуюць крымінальную справу, у якой фігуруе былыя дырэктарка Белдзяржцырку Тацяна Бандарчук. У чым падазраюць жанчыну, за якой ужо даўно замацаваўся неафіцыйны тытул «прынцэса цырку»?
Актывісту анархісцкага руху Аляксандру Францкевічу, якога трымаюць у Івацэвіцкай калёніі, не прапусьцілі бандэролю з кнігамі. У бандэролі былі кнігі Сяргея Даўлатава і Франца Кафкі.
Актывіст «Маладога фронту» Ўладзь Яроменак пабраўся шлюбам з актывісткай «Эўрапейскай Беларусі» Валянцінай Цюравай. Чым адметныя вясельлі былых беларускіх палітвязьняў?
Сёньня Ў Ленінскім судзе пасьля перапынку аднавіўся працэс над мадэльерам Сашам Варламавым.
У справаздачы па Беларусі спэцдакладчыка ААН па правах чалавека, зь якой у Жэнэве выступіў Міклаш Харашці, гаворыцца пра катаваньні ў беларускіх турмах і месцах часовага ўтрыманьня затрыманых. Як да такой інфармацыі ставяцца былыя вязьні і беларускія праваабаронцы?
Загрузіць яшчэ