29 сакавіка ў калёніі «Віцьба-3» галадоўніка Сяргея Каваленку наведаў адвакат. «Зьвестак пра вынік яшчэ няма. Вядома, што ў калёніі чакаюць з суду дазволу на прымусовае кармленьне Сяргея. Ці прыйшоў дазвол, невядома», — паведаміла «Свабодзе» жонка вязьня Алена Каваленка.