Дзяжурны калёніі «Віцьба-3» адмовіўся паведаміць, ці вызвалілі вязьня калёніі Андрэя Саньнікава.
Споўнілася тры гады, як другім разам трапіў за краты ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч.
Сьвятар царквы «Ян Прадвесьнік» Антоній Бокун зьбіраецца скардзіцца на супрацоўнікаў міліцыі і амапаўцаў, якія ўвечары 8 лютага ўварваліся да яго ў дом, пабілі вокны і напалохалі малых дзяцей.
Натальля Бокун, гаспадыня дому, у які 8 лютага ўварваліся міліцыянты ў цывільным і амапаўцы ў масках, кажа, што іх сям’я будзе зьвяртацца ў суд і са скаргай у міліцыю на дзеяньні супрацоўнікаў. <b>Дадалося відэа.</b>
Камісія разглядзела характарыстыку на Зьмітра Бандарэнку. Мікалая Статкевіча падчас ягоных прагулак у турме суправаджаюць ахоўнікі з двума сабакамі. Навіны палітвязьняў.
Сябра камісіі па памілаваньні пры прэзыдэнце Мікалай Самасейка абверг зьвесткі пра тое, што 8 лютага пройдзе паседжаньне камісіі па памілаваньні, на якім разгледзяць прашэньні аб памілаваньні Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.
Аляксандар Лукашэнка загадаў падвысіць заробкі вайскоўцам і паведаміў, што мае дамоўленасьць наконт дапамогі ў гэтай справе з Расеяй. Ці нашмат адстаюць беларускія вайскоўцы ў грашовым утрыманьні ад расейскіх калегаў і ці сапраўды Расея дапаможа ўтрымліваюць беларускую армію?
Паводле зьвестак з Магілёўскай калёніі, праз два дні там адбудзецца паседжаньне камісіі, на якім разгледзяць прашэньне аб памілаваньні палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка ў лісьце дамоў выказаўся наконт падпісанага ім прашэньня аб памілаваньні.
Агляд навінаў палітвязьняў.
Мікалай Аўтуховіч ужо знаходзіцца ў гарадзенскай турме № 1, куды яго накіравалі паводле рашэньня івацэвіцкага суду па абвінавачаньні ў парушэньні парадку ў івацэвіцкай калёніі № 22.
Вольга Бандарэнка і Ірына Халіп выказваюцца за павелічэньне сьпісу неўязных чыноўнікаў і ўвядзеньне эканамічных санкцыяў. Мікалая Статкевіча ў калёніі наведаў адвакат. У Менску вывесілі банэр у падтрымку Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава. Праваабаронцу Алеся Бяляцкага яшчэ трымаюць у Жодзінскім СІЗА.
У Беларусі рыхтуецца закон аб выдавецкай справе. Ці абгрунтаваныя апасеньні пра тое, што на падставе гэтага закону прыватных выдаўцоў чакае зачыстка, як у свой час палітычныя партыі ці праваабарончыя арганізацыі?
Такую прапанову агучыў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч на брыфінгу 2 лютага.
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адваката на прысуд актывісту «Маладога фронту» Эдуарду Лобаву, які адбывае пакараньне 4 гадамі калёніі.
Калі на вуліцы мінус 20, то колькі ў турмах, калёніях ды ізалятарах, дзе трымаюць тысячы беларусаў, у тым ліку палітзьняволеных?
Праваабаронца Алег Воўчак выйшаў з ізалятара на Акрэсьціна і распавёў, у якіх умовах там знаходзяцца арыштанты.
Праваабаронца паведаміў, што ў турме на вуліцы Акрэсьціна шмат нелегалаў, двое грамадзянаў Расеі трымаюць галадоўку, у камэрах вельмі халодна.
У Цэнтральным судзе Менску асудзілі на 4 сутак арышту праваабаронцу Алега Волчака, які нібыта нецэнзурна аблаяў міліцыянтаў.
Чаму Мікалая Статкевіча перавялі ў магілёўскі сьледчы ізалятар? Плату за інтэрнат на «хіміі» Севярынца не павялічылі. 30 студзеня віцебскі раённы суд разгледзіць скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава. Стан здароўя Алеся Бяляцкага палепшаў. Гэтымі днямі Мікалая Аўтуховіча могуць прывезьці ў гарадзенскую турму.
Загрузіць яшчэ