Экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава падчас ягонага знаходжаньня ў Магілёўскай турме № 4 трымалі ў асобным боксе, каб выключыць усякія кантакты зь іншымі вязьнямі.
Андрэй Саньнікаў напісаў пра этап з Бабруйскай калёніі ў Магілёўскую турму. Павал Севярынец не выключае, што падзеі вакол Эўразійскага саюзу адаб’юцца на лёсе беларукіх палітвязьняў. Зьмітра Дашкевіча працягаюць утрымліваць у адзіночнай камэры.
Ірына Халіп кажа, што яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў, яшчэ 19 лістапада быў вывезены з Магілёўскай перасыльнай турмы і цяпер, магчыма, знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА.
23 лістапада вернікі розных канфэсій накіравалі скаргу ў пракуратуру Менску на дзеяньні міліцыянтаў, якія не дазваляюць ім маліцца на Кастрычніцкай плошчы.
Калі перамовы з ЗША па супрацьракетнай абароне сарвуцца, Расея можа разгарнуць "Іскандэры" ў Беларусі, паведаміла ваенна-дыпляматычная крыніца ў Маскве.
Жонка Андрэя Саньнікава мяркуе, што мужа адправяць у калёнію пад Віцебскам. Турэмная камісія вызначыла, што Зьміцер Бандарэнка ня стаў на шлях выпраўленьня. Кіраўніцтва Шклоўскай калёніі ніяк не адрэагавала на скаргі жонкі экс-кандыдата на прэзыдэнта Марыны Адамовіч.
Маці Андрэя Саньнікава атрымала ад яго ліст, напісаны напярэдадні пераводу ў Магілёўскую турму. Мікалай Станкевіч паведаміў расклад тэлефонных званкоў, але пазваніць так і ня змог. Зьміцер Дашкевіч у турме вучыць замежныя мовы. Ліст Эдуарда Лобава да Паўла Севярынца перасылалі болей за тыдзень.
18 лістапада сотні ўлётак з інфармацыяй пра палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава былі распаўсюджаныя ў раёне Камароўскага рынку.
Пасьля першых 10 сутак Яўгену Васьковічу двойчы працягвалі пакараньне на такі ж тэрмін. Апошні раз — за тое, што па камандзе канваіра не адвярнуўся да сьцяны, калі быў абвешчаны адбой.
Вязьню Магілёўскай перасыльнай турмы Андрэю Саньнікаву адмаўляюць у сустрэчы з адвакатам, а ягоным сваякам дагэтуль не паведамляюць, куды і калі ён будзе этапаваны. Як такое абыходжаньне суадносіцца зь беларускім заканадаўствам і міжнароднымі нормамі?
З такім пытаньнем карэспандэнт "Свабоды" зьвярнуўся да спэцыялістаў і назіральнікаў.
Дзьмітрый Канавалаў адмовіўся ад апошняга слова. Уладзіслаў Кавалёў заявіў аб сваёй недатычнасьці да тэрактаў, а таксама выказаў меркаваньне аб недатычнасьці да іх Дзьмітрыя Канавалава. Прысуд абвесьцяць 30 лістапада.
У працэсе над абвінавачанымі ў тэрарызьме Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым намесьнік генпракурора Аляксей Стук запатрабаваў для абодвух абвінавачаных сьмяротнага пакараньня.
Намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук, які прадстаўляе абвінавачаньне ў справе аб тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка, папрасіў суд прысудзіць абодвум абвінавачаным, Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладу Кавалёва, вышэйшую меру пакараньня — расстрэл.
Маці Саньнікава занепакоеная станам здароўя сына. Вольга Бандарэнка распавяла пра ўмовы, у якіх знаходзіцца яе муж у мэдычнай частцы калёніі. Лобаву адмовілі ў нагляднай скарзе. На скаргу аб зьнікненьні лістоў Дашкевіча прыйшоў кароткі адказ.
Старшыня Менгарсуду адхіліў наглядную скаргу экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла грамадзкая жонка палітка Марына Адамовіч.
Лідэр «Плятформы», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка разам з праваабаронцай Тацянай Гацурай прэзэнтавалі з трыбуны Камітэту ААН па правах чалавека з альтэрнатыўнай справаздачай аб праблемах катаваньняў у беларускіх турмах.
Чыноўнік управы капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта арыштаваны паводле абвінавачаньня ў хабары і службовым злоўжываньні.
Андрэю Саньнікаву па-ранейшаму прапаноўваюць напісаць прашэньне аб памілаваньні. Зьмітра Бандарэнку зноў паклалі на лячэньне. Марына Адамовіч мяркуе, што зьвесткі пра шантаж Мікалая Статкевіча дакладныя. Да Зьмітра Дашкевіча ў калёнію выправіўся адвакат.
У Маскоўскім судзе Менску судзілі актывістаў «Маладога фронту» Рамана Васільева, Паўла Сяргея і Міхала Мускага, якія 7 лістапада закідалі яйкамі помнік Леніну ў Менску.
Загрузіць яшчэ