Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС не назваў прозьвішчаў асуджаных за Плошчу, якіх 11 жніўня памілаваў Аляксандар Лукашэнка. Паводле праваабарончага цэнтру "Вясна", сярод памілаваных — вязьні Дзьмітрый Дрозд, Сяргей Казакоў, Андрэй Пратасеня і Арцём Грыбкоў.
Адвакат экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Марына Кавалеўская адказала на пытаньні "Свабоды" адносна памілаваньня 9 удзельнікаў Плошчы.
Маці асуджанага за Плошчу Мікіты Ліхавіда Алена гэтак пракамэнтавала зьвесткі пра памілаваньне 9 палітвязьняў.
Натальля Новік, маці асуджанага на 3,5 года Дзьмітрыя Новіка, гэтак пракамэнтавала навіну пра тое, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў памілаваньне 9 чалавек, асуджаных за Плошчу.
Вязьням Івацэвіцкай калёніі "Ваўчыныя норы" вядома пра зварот пісьменьніка Ўладзімера Арлова да начальнікаў беларускіх калёній. Ільлю Васілевіча перавялі ў іншы атрад, калі вязень адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні. Са Зьмітром Бандарэнкам у шпіталі сустрэлася жонка.
Амбасадар Літвы ў Беларусі выбачыўся перад жонкай Алеся Бяляцкага ад імя літоўскага боку. Кіраўніку "Вясны" перадалі ў камэру лекі і сьвежыя газэты. Працягваецца збор паручальніцтваў за вызваленьне яго да суду.
Фёдар Мірзаянаў: найгоршыя ўмовы — у "перасылцы" ў Баранавічах, найгоршая ежа — у Менску на Валадарскага. Эдуард Лобаў прачытаў усе кнігі, дасланыя з волі. Мікіта Ліхавід заявіў, што ня будзе прасіць аб памілаваньні. Як ідзе збор подпісаў у абарону Зьмітра Бандарэнкі? Аляксандар Класкоўскі будзе працаваць на дрэваапрацоўчай вытворчасьці.
Больш за 100 подпісаў па Беларусі сабралі праваабаронцы цэнтру прававой дапамогі "Вясна" пад паручальніцтвам за вызваленьне з-пад варты кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, арыштаванага 4 жніўня.
Праваабаронцы і прадстаўнікі беларускага грамадзтва пачалі кампанію па зборы паручальніцтваў за вызваленьне арыштаванага старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.
Актывіста руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіда пакаралі 3 месяцамі знаходжаньня ў памяшканьні камэрнага тыпу. З Андрэем Саньнікавым сустрэліся адвакаты. Зьміцер Бандарэнка напісаў ліст вядомай расейскай акторцы Чулпан Хаматавай.
Ірына Халіп стала на ўлік у міліцыі, дзе будуць кантраляваць, як яна адбывае прызначанае судом пакараньне — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Ірына распавяла пра ўмовы адбыцьця пакараньня, якія ёй прызначаны.
5 жніўня ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю адбыўся допыт кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, якога падазраюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Вуса дагэтуль не вярнулі ў Магілёўскую калёнію. Саньнікаў сустрэнецца з адвакатам. Жонцы Класкоўскага пазваніў чалавек, які быў разам з мужам у зьняволеньні. Грыбкоў даслаў першы ліст з Бабруйскай калёніі.
Загад Аляксандра Лукашэнкі стварыць з 1 студзеня 2012 году Сьледчы камітэт, які будзе наўпрост падпарадкоўвацца яму асабіста, па-рознаму ўспрыняты ў грамадзтве.
Рэспубліканская пракуратура высьветліла, што падчас адной з маўклівых акцый міліцыянты пры затрыманьні журналістаў "Эўрапейскага радыё" парушылі закон, і запатрабавала ад МУС прыцягнуць вінаватых да дысцыплінарнай адказнасьці.
Прысуд былой сьледчай па асабліва важных справах Генпракуратуры Сьвятлане Байковай пракамэнтаваў адвакат Міхаіл Воўчак, які быў абаронцам Байковай у 2010 годзе пасьля яе арышту.
Маці Дзьмітрыя Новіка прапанавалі ўгаварыць сына напісаць прашэньне аб памілаваньні. Эдуард Лобаў вывучае ў зьняволеньні гісторыю Беларусі. Спыніліся званкі ад Аляксандра Малчанава. Фёдар Мірзаянаў апісаў турэмнае мэню.
Былы вязень Глыбоцкай калёніі № 13 Юрый Лінга, а таксама сваякі іншых вязьняў распавялі пра зьдзекі, зьбіцьцё і неаказаньне мэдычнай дапамогі асуджаным, якіх трымаюць у гэтай установе.
У Менску ў офісе АГП прайшла прэсавая канфэрэнцыя былых вязьняў Глыбоцкай калёніі № 13 і сваякоў вязьняў, якую наладзіла грамадзкая арганізацыя "Плятформа".
Вязень Валадаркі Фёдар Мірзаянаў паведаміў пра перабоі з электрычнасьцю і праблемы, якія з гэтым зьвязаныя. Алесь Атрошчанкаў атрымаў інфармацыю пра тое, як сядзеў у турме журналіст Андрэй Пачобут. Аляксандру Класкоўскаму-малодшаму забаранілі званкі дамоў. Чаму Андрэй Саньнікаў мусіў спыніць напісаньне казак для свайго малога сына Даніка?
Загрузіць яшчэ