Пра гэта паведаміла жонка Класкоўскага Натальля, якая 30 чэрвеня пабывала ў Шклоўскай калёніі і сустрэлася з мужам. Там жа, у Шклоўскай калёніі, знаходзіцца экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч.
30 чэрвеня ў менскіх судах судзілі затрыманых падчас акцыі «маўклівага пратэсту». Паводле праваабаронцаў, інфармацыі пра затрыманых не давалі, суды праходзілі хутчэй, а прысуды сталі больш жорсткімі.
Фёдар Мірзаянаў у турме працягвае вывучаць эканоміку. Міжнародны Чырвоны Крыж просяць дапамагчы Зьмітру Бандарэнку. Андрэю Саньнікаву вярнулі ліст, які не прапусьцілі з ізалятара на волю. Разгляд касацыйных скаргаў Дзьмітрыя Вуса, Мікалая Статкевіча ды іншых асуджаных у Ленінскім судзе яшчэ не прызначаны.
Жалю вартай назвалі сытуацыю з правамі чалавека праваабаронцы Міжнароднай назіральнай місіі, якія працавалі ў краіне цягам 6 месяцаў, а 28 чэрвеня падвялі вынікі працы.
Як паведамляюць сябры Ўладзімера з «Маладога фронту», юнак некалькі разоў пісаў заяву на сустрэчу са сьвятаром, яле яму адмаўляюць без тлумачэньняў.
Жалю вартай назвалі сытуацыю з правамі чалавека праваабаронцы Міжнароднай назіральнай місіі, якія працавалі ў краіне цягам 6 месяцаў і 28-га чэрвеня падвялі вынікі працы.
«Вось тут нам хочуць пракласьці дарогу. А мы тут сядзім з калыскамі, дзеці тут гуляюць. А яны хочуць тут каб усе езьдзілі».
У калёніі ў Горках паабяцалі, што ня будуць забараняць Зьмітру Дашкевічу карыстацца беларускай мовай. Дзьмітры Буланаў расказаў пра парадкі ў карантыне. Аляксандар Квяткевіч адмовіўся ад кароткага спатканьня.
З былым кандыдатам на прэзыдэнта Дзьмітрыем Вусам у магілёўскай калёніі № 19 сустрэлася жонка Яўгенія. «Схуднеў болей як на 20 кіляграмаў, але бадзёры і кажа, што ні ў якім разе не падпіша ліста Лукашэнку аб памілаваньні».
Судзьдзя Людміла Грачова супакойвае сваякоў палітвязьняў аптымістычнымі прагнозамі. Касацыйную скаргу Паўла Вінаградава і яшчэ 4 вязьняў адхілілі. Пры гэтым зноў паўстала пытаньне пра псыхічнае здароўе Ўладзімера Хамічэнкі. Мікіта Ліхавід даслаў маці ліст пасьля 4-га карцэру. Андрэю Саньнікаву рыхтуюць атрад, ізаляваны ад усіх іншых атрадаў Наваполацкай калёніі.
У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыі асуджаных за Плошчу Паўла Вінаградава, Алеся Кіркевіча, Дзьмітрыя Дразда, Аляксандра Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі.
У менскіх судах прайшлі працэсы над людзьмі, якіх затрымалі 22 чэрвеня ў цэнтры гораду падчас акцыі маўклівага пратэсту.
Зьміцер Дашкевіч прапанаваў кіраўніцтву сьледчага ізалятару наняць перакладчыка зь беларускай мовы. Алесь Атрошчанкаў атрымаў 35 паштовак, некаторых не прапусьціла турэмная цэнзура. Сяргей Казакоў трапіў у Бабруйскую калёнію.
Маці Дзьмітрыя Буланава прыехала на спатканьне зь ім у магілёўскую калёнію, дзе даведалася, што сына вярнулі ў менскі ізалятар. Жонцы Дзьмітрыя Вуса паведамілі, што ён у калёніі. Ірына Халіп камэнтуе перанос разгляду касацыйнай скаргі.
У Наваполацкай калёніі не паведамляюць пра лёс Мікіты Ліхавіда. Прызначаны дзень разгляду касацыйнай скаргі Паўла Вінаградава і тых, хто быў асуджаны разам зь ім.
Мікіту Ліхавіда мусяць сёньня вызваліць з карцэра. Зьмітру Дашкевічу ў жодзінскім сьледчым ізалятары забараняюць размаўляць па-беларуску. Андрэй Саньнікаў напісаў ліст, у якім прааналізаваў працэсы ў грамадзтве пасьля 19 сьнежня.
Актывіст піша ў пракуратуру пра зьдзекі ахоўнікаў, пагрозы фізычнай расправы, маральны ціск, зьнявагу паводле нацыянальнай прыкметы, забарону карыстацца роднай беларускай мовай.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьмены прысуд лідэрам "Маладога фронту" Зьмітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву. Неўзабаве Зьмітра Дашкевіча павінны перавезьці ў калёнію ў Горках. Эдуард Лобаў ужо ў калёніі ў Івацэвічах.
Маці Мікіты Ліхавіда ня ведае, за што сына чацьверты раз пакаралі карцарам. Юрыю Вінаградаву адмовілі ў сустрэчы з сынам, палітвязьнем Паўлам Вінаградавым. Аляксандр Класкоўскі-малодшы пазваніў сваякам са Шклоўскай калёніі. Агляд навінаў палітвязьняў.
Мікалаю Статкевічу дазволілі патэлефанаваць бацьку. Андрэя Саньнікава накіруюць у Наваполацкую калёнію. Дар'ю Корсак дапыталі сьледчыя вайсковай пракуратуры.
Загрузіць яшчэ