З-за пераводу Мікалая Статкевіча з турмы КДБ на «Валадарку» не адбылася сустрэча вязьня з бацькам. Уладзімер Някляеў у Міжнародны дзень абароны дзяцей павіншаваў дзяцей палітвязьня Класкоўскага. Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў на «Валадарцы» пабачыўся з жонкай, журналісткай Ірынай Халіп.
У Вярхоўным судзе Беларусі другі месяц ідзе закрыты працэс па справе былой сьледчай Генэральнай пракуратуры Сьвятланы Байковай.
Бацьку Міколы Статкевіча — 84-гадовага Віктара Статкевіча не пусьцілі на сустрэчу з сынам у турму КДБ, паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч, якая прывезла Статкевіча-старэйшага з Баранавічаў.
Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі атрымаў спатканьне з жонкай у СІЗА КДБ. Актывіста Паўла Вінаградава адправілі ў калёнію, не дачакаўшыся касацыі. Арцёму Грыбкову не дазволілі мець у камэры вэнтылятар. Зьмітра Бандарэнку асудзілі за дзень, а пратакол працэсу пішуць ужо месяц.
Каля траціны пацярпелых ад тэракту ў мэтро атрымалі кампэнсацыю ад гарадзкіх уладаў. Чаму не скарысталі дапамогу астатнія і што будзе з грашыма, якія сабралі людзі на дабрачынны рахунак?
Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падаў у Менгарсуд касацыйную скаргу. Палітвязень Фёдар Мірзаянаў адмовіўся мяняць беларускае грамадзянства на расейскае. Асуджаны за плошчу Дзьмітрый Буланаў падкрэсьлівае хібы судовага працэсу. Вязьня Ільлю Васілевіча не перавялі з Валадаркі ў Жодзінскі ізалятар.
Справу лідэра АГП Анатоля Лябедзькі працягнулі, але не паведамілі, на які тэрмін.
Алесю Атрошчанкаву дасылаюць лісты з усяго сьвету. Насьце Палажанцы чарговым разам адмовілі ў спатканьні са Зьмітром Дашкевічам. Паўла Вінаградава зноў пазбавілі турэмнага ложка. Андрэй Пратасеня пераведзены ў Бабруйскую калёнію. Мікола Дземідзенка выйдзе на волю 29 траўня.
Андрэй Саньнікаў у лісьце цікавіцца здароўем свайго паплечніка Зьмітра Бандарэнкі. Натальля Класкоўская і Марына Адамовіч ня трапілі на спатканьні з мужамі ў СІЗА КДБ.
Затрыманьнямі як меней 15 чалавек скончылася рэгулярная акцыя аматараў язды на роварах «Крытычная маса» ў Менску.
«Нямеччына разам са сваімі партнэрамі па Эўрапейскім Зьвязе і ўсім сьвеце застаецца на баку тых, хто змагаецца за дэмакратыю і свабоду. Фэдэральны ўрад патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спыненьня рэпрэсій супроць апазыцыі і СМІ».
У Заводзкім судзе Менску завяршыўся працэс над 5 прыхільнікамі анархісцкага руху, якіх палічылі вінаватымі ў правядзеньні акцыяў, скіраваных супраць адміністрацыйных будынкаў.
Судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова цягам амаль трох гадзінаў чытала прысуд, а пасьля моўчкі выслухала з залі нэгатыўныя заявы адносна свайго вэрдыкту.
Палітвязьню Паўлу Вінаградаву вызначылі калёнію для адбыцьця пакараньня, але пакуль трымаюць на «Валадарцы». Прысуд былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу й яшчэ пяці ўдзельнікам падзей 19 сьнежня абвесьцяць 26 траўня.
«Спадзяюся, беларускія ўлады разумеюць, што тут ня толькі пытаньне палітычнага выжываньня іх саміх, а палітычнага выжываньня ўсёй Беларусі як краіны».
Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымага вызваленьня палітвязьняў.
З Андрэем Саньнікавым на «Валадарцы» сустрэлася маці. Дзьмітрыю Бандарэнку, паводле лекара, патрэбная апэрацыя. Мікалай Статкевіч папрасіў падрыхтаваць усе неабходныя для турмы рэчы. Дзьмітрый Дашкевіч азнаёміўся з пратаколам суду.
Пажар на плошчы каля 400 квадратных мэтраў быў патушаны праз паўтары гадзіны. З полымя пажарныя ўратавалі 9 чалавек.
На працэсе ў Заводзкім судзе Менску, дзе судзяць прыхільнікаў анархісцкага руху, пачаліся судовыя спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры Артур Мірошнік мяркуе, што віна ўсіх абвінавачаных у судзе была даказаная.
Актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда вызвалілі з турэмнага карцэру, дзе юнак адбыў 10 дзён. Абаронцы Андрэя Саньнікава падалі ў суд папярэднюю касацыйную скаргу.
Загрузіць яшчэ