7 траўня зь менскага ізалятару, што на вуліцы Валадарскага, чарговым этапам адправілі ў калёнію актывіста Руху «За свабоду!» Мікіту Ліхавіда, асуджанага на 3,5 году зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў заявіў у судзе, што будзе патрабаваць выкліку ў якасьці сьведак міністра унутраных спраў Куляшова і Аляксандра Лукашэнкі.
5 траўня ў Фрунзенскім судзе Менску пачалі судзіць кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама актывістаў іх штабоў Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуту, Сяргея Вазьняка і Насту Палажанку. Як адрэагавалі на выстаўленае пракурорам абвінавачаньне ўдзельнікі працэсу?
5 траўня ў Фрунзенскім судзе Менска пачнецца разгляд справы былых кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама актывістаў іх выбарчых штабоў.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка сустрэўся з адвакатам для напісаньня скаргі на прысуд. Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі піша зь вязьніцы, што «яму крыўдна за краіну». Актывіст «Руху за свабоду» Мікіта Ліхавід кажа, што будзе называцца ў калёніі «незаконна асуджаны».
Экс-кандадыт на прэзыдэнта Уладзімер Някляеў прайшоў курс лячэньня. Ала Саньнікава: «Закон мусіць дзейнічаць, а ў нас яго ўжываюць».. Актывіста «Гавары праўду» Паўла Вінаградава будзе абараняць іншы адвакат. Эдуард Лобаў напісаў пра Івацэвіцкую калёнію. Алесь Атрошчанкаў у турме пашыў першыя рукавіцы.
Вызначана калёнія, дзе будзе адбываць пакараньне старшыня "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч. Актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Зьміцер Бандарэнка зьмяніў адваката і рыхтуецца да падачы касацыйнай скаргі на прысуд. Лісты ад вязьня Аляксандра Класкоўскага зноў даходзяць зрэдку.
Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіце Ліхавіду. Маці Паўла Севярынца не дазволілі спатканьне зь ім напярэдадні суду. У ізалятары на Акрэсьціне трымае галадоўку былы лідэр "Моладзі БНФ" Алесь Каліта.
Двум падазроным у справе тэракту выставілі абвінавачаньне ў тэрарызьме. Астатнія затрыманыя ў гэтай справе застаюцца падазронымі.
29 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжаная скарга на прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду, якога асудзілі да трох з паловай гадоў зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.
Пагоршыўся стан здароўя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Актывіст Сяргей Марцалеў сустрэне дзень народзінаў у СІЗА КДБ. Ліст ад Аляксандра Класкоўскага сьведчыць, што ў вязьня сумны настрой. Жонка Міколы Статкевіча мяркуе, што над ім рыхтуюць «паказальную расправу».
Мінула 17 дзён ад тэракту ў менскім мэтро, вынікам якога стала гібель 14 чалавек. Дзесяткі пацярпелых пакалечаны. Што новага ў расьсьледаваньні гэтага злачынства?
Суд над экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам дагэтуль не прызначаны. Ірына Халіп вельмі цікавіцца, як праходзяць працэсы над удзельнікамі плошчы. Адміністрацыя калёніі Алеся Атрошчанкава парушыла абяцаньне вязьню адносна спатканьня з сваякамі.
Сваякі Зьмітра Бандарэнкі, якога 27 красавіка асудзілі на 2 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня, зьбіраюцца абавязкова абскардзіць прысуд.
Пракурор запатрабаваў тры гады зьняволеньня для Зьмітра Бандарэнкі, якога лічыць вінаватым ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Сам Бандарэнка вінаватым прызнаў сябе часткова і заклікаў судзьдзю вынесьці прысуд паводле закону і сумленьня.
26 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску пачынаецца працэс над каардынатарам "Эўрапейскай Беларусі", членам перадвыбарчага штабу Андрэя Саньнікава Зьмітром Бандарэнкам. У гэтай справе паводле падзей 19 сьнежня назіральнікі чакаюць новага павароту ў параўнаньні з былымі справамі.
Зьбіцьцё былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева 19 сьнежня "выдзелена ў асобую вытворчасьць і расьсьледуецца". Зьміцер Дашкевіч патрабуе распачаць справу супраць сьведак за паклёп. На працэсе над Фёдарам Мірзаянавым зьбіраюцца прысутнічаць назіральнікі з Расеі.
У справе па тэракце 11 красавіка павінны прайсьці «сотні тысяч» допытаў, заявіў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў падчас он-лайн канфэрэнцыі ў інтэрнэце.
Зьміцер Бандарэнка напярэдадні Вялікадня трымаў пост. Да Паўла Севярынца сьвятара дагэтуль не пусьцілі. Зьміцер Дашкевіч па-ранейшаму знаходзіцца на Валадарцы. Што нельга перадаваць вязьню Валадаркі Мікіту Ліхавіду на Пасху?
Прызначаны дзень пачатку суду над былымі кандыдатамі на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым і Віталём Рымашэўскім, а таксама яшчэ чатырма актывістамі. Скаргу пра зьмену меры стрыманьня Паўлу Севярыныцу перадалі на разгляд у суд. Чатырохгадовы сын Андрэя Саньнікава Данік просіць у лісьце да таты «хутчэй вярнуцца дамоў».
Загрузіць яшчэ