Вязень «Валадаркі» Дзьмітрый Буланаў з-за хваробы ня можа падняцца з турэмнага ложка. Калегі павіншавалі Ірыну Халіп кветкамі і словамі падтрымкі. Экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч перанёс грып у «амэрыканцы».
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў не пайшоў на допыт у КДБ. Замест допыту да спадара Някляева была выкліканая «хуткая дапамога», бо ў палітыка падняўся ціск.
Севярынец неўзабаве пачне знаёміцца са сваёй справай, між тым у сьледчых дзеяньнях ён ня браў удзелу. Маці Саньнікава спрабавала наведаць судовыя працэсы. Палажанцы не вяртаюць пашпарт.
<b>18.30</b> Аляксандру Атрошчанкаву далі 4 гады турмы ўзмоцненага рэжыму. Аляксандра Малчанава пакаралі 3 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Зьмітру Новіку далі тры з паловай гады, таксама ўзмоцненага рэжыму.
Анатолю Лябедзьку паабяцалі сустрэчу з адвакатам, але сустрэча гэтак і не адбылася. Жонка прэзыдэнта Польшчы выказала падтрымку Ўладзімеру Някляеву і Андрэю Саньнікаву. Актывіста Паўла Вінаградава трымаюць у камэры, дзе на 15 ложкаў 24 вязьні.
У Маскоўскім судзе Менску аднавіўся працэс над грамадзянамі Расеі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым, якіх падазраюць ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня.
Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская патэлефанавала Люцыне Бяльзацкай, маці беларускай журналісткі Ірыны Халіп, якую трымаюць пад хатнім арыштам.
1 сакавіка ў Менску адбудзецца адразу тры працэсы над удзельнікамі падзей 19 сьнежня. У Фрунзенскім судзе будуць судзіць трох удзельнікаў Плошчы, яшчэ два працэсы адбудуцца ў Маскоўскім раённым судзе.
28 лютага адбыўся допыт Уладзімера Някляева. Экс-кандыдата ў прэзыдэнты, якога ўжо месяц трымаюць пад хатнім арыштам, на допыт вывозілі супрацоўнікі КДБ.
Удзельнікаў акцыі салідарнасьці затрымалі на падыходзе да КДБ.
Натальля Радзіна распавяла, як пазьбегла вярбоўкі КДБ. Суд адмовіўся мяняць меру стрыманьня для Ірыны Халіп. Аляксандар Фядута і ягоная жонка Марына ў адзін час паводле дамовы чытаюць вершы Мікалая Гумілёва.
Лідэраў «Маладога фронту» будуць судзіць ў Маскоўскім судзе Менску. Уладзімер Някляеў: «Рыцары ўсе, хто прыйшоў на плошчу». Сьвятлана Лябедзька будзе скардзіцца ў пракуратуру.
У Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі разглядаюць прапанову Беларусі аб стварэньні сьпісу асобаў, уезд якіх на тэрыторыю краін АДКБ непажаданы альбо забаронены.
Грамадзкі рух імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы айчыны» прызнаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева «Рыцарам году» і ўшанаваў яго ганаровай прэміяй «З адкрытым забралам» за 2010 год. Гэтая прэмія ўручаецца за найбольшы ўнёсак у барацьбу за законнасьць у Беларусі.
У сьпісе 157 асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, фігуруюць 32 судзьдзі. Ці можа павялічыцца колькасьць «непажаданых у Эўропе» судзьдзяў пасьля заканчэньня крымінальных працэсаў над удзельнікамі мітынгу пратэсту 19 сьнежня?
24 лютага адвакат Ігар Папкоўскі падаў скаргу на прысуд, які 17 лютага вынес Фрунзенскі раённы суд актывісту штабу Някляева Васілію Парфянкову.
Суд Ленінскага раёну Берасьця спыніў вытворчасьць паводле адміністрацыйнай справы актывіста руху «За свабоду» Канстанціна Турчаняка, які быў затрыманы 19 сьнежня ў Берасьці на мясцовай плошчы Леніна.
За некалькі гадзінаў да вызваленьня з ізалятару на Акрэсьціна Вадзіма Кабанчука вывезьлі ў КДБ і дапыталі як сьведку падзеяў 19 сьнежня.
Актывіста БХД Кабанчука вызвалілі з Акрэсьціна, папярэдне дапытаўшы ў КДБ. У ізалятары на Акрэсьціна Вадзім Кабанчук адбываў 10 сутак арышту за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня.
Навіны пра вязьняў Плошчы: Мікалай Статкевіч ня ўдзельнічае ў сьледчых дзеяньнях. Натальлю Радзіну папярэдзілі пра падаўжэньне сьледзтва. Аляксандар Класкоўскі пра сваю будучыню піша без ілюзіяў.
Загрузіць яшчэ