У Менску ўручылі ўзнагароды прэміі «Люблю Беларусь».Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронта», сёлета яна ўручаецца другі раз.
Ад Аляксандра Фядуты прыйшла «валянцінка» з КДБ. Дакумэнтамі адваката Алеся Міхалевіча зацікавіўся таксама мін’юст. Анатоль Лябедзька не атрымлівае лістоў ад сваякоў.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу жыхаркі Барысаўскага раёну Ірыны Панкавец, якая абскарджвала прысуд Маскоўскага раённага суду за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня. Жанчына заяўляе, што будзе працягваць скардзіцца.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу жыхаркі Барысаўскага раёну Ірыны Панкавец, якая абскарджвала прысуд Маскоўскага раённага суду адносна падзей 19 сьнежня.
Трохгадовы Данік, сын арыштаванага Андрэя Саньнікава, здагадаўся, куды падзеўся ягоны тата.
11 лютага Менскі гарадзкі суд разгледзіць скаргу Ірыны Панкавец, якую пакаралі адміністрацыйным арыштам за удзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня. Жанчына спрабуе даказаць, што яе асудзілі незаконна.
Болей за 20 сваякоў абвінавачаных у справе 19 сьнежня перадалі праз пасла Аляксандра Сурыкава зварот да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Навошта ў адваката Алеся Міхалевіча запатрабавалі ўсе ягоныя дакумэнты? Скаргі на парушэньні правоў вязьня «амэрыканкі» Паўла Севярынца далі плён, лічыць маці актывіста Тацяна.
Маці экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава атрымала яд яго ліст, напісаны 1 лютага. Між тым, адлегласьць паміж домам Алы Саньнікавай і КДБ, дзе трымаюць яе сына, ўсяго сто мэтраў.
Праваабаронцы зь Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі разам зь беларускім Цэнтрам прававой трансфармацыі апрацавалі і дасьледавалі 205 анкет затрыманых падчас акцыі 19 сьнежня ў Менску.
Увечары 9 лютага з ізалятару на Акрэсьціна выйшлі на волю актывісты Кася Людвіг, Паліна Кур’яновіч і Максім Вінярскі, якія адбылі па 10 сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі 30 студзеня каля КДБ.
"Гвалт ужываўся адносна кожнага чацьвёртага затрыманага і суправаджаўся зьдзекамі і зьнявагай. Пры гэтым асноўная частка затрыманых не аказвалі ніякага супраціву..."
9 лютага пасьля 10 дзён арышту выходзяць з ізалятару на Акрэсьціна маладзёвыя актывісты Кацярына Людвіг, Паліна Кур'яновіч і Максім Вінярскі, якіх затрымалі падчас акцыі салідарнасьці каля КДБ.
Адвакат Міхаіл Воўчак, які больш за 6 месяцаў прадстаўляў абарону былой сьледчай пракуратуры Сьвятланы Байковай, напісаў заяву і сышоў з адвакатуры.
Паводле праваабаронцаў, ня меней за 12 фігурантаў справы 19 сьнежня працягваюць трымаць у ізалятары КДБ. У якіх побытавых умовах знаходзяцца вязьні «амэрыканкі»?
Сёньня раніцай заканчваецца тэрмін адбыцьця пакараньня для фігуранта справы аб тэрарызьме, саўдзельніка ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенкі.
У большасьці сваякоў вязьняў турмы КДБ працягваюцца праблемы зь ліставаньнем. Жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар’я для вырашэньня праблемы выставіла КДБ ультыматум.
З Настай Палажанкай у турме КДБ сустрэлася адвакатка. Малюнак дзесяцігадовай Лесі Міхалевіч ня трапіў яе тату. Ад большасьці вязьняў - ніякай інфармацыі.
Уладзімер Някляеў сустрэўся з адвакатамі, а таксама яго агледзелі дактары. Павал Севярынец ў "амэрыканцы" чытае Біблію і піша раман. Сваякі Ірыны Халіп спадзяюцца, што ўдасца заключыць дамову з "надзейным адвакатам".
4 лютага на чарговы допыт ў КДБ выклікалі былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, які застаецца падазраваным ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня.
Загрузіць яшчэ