Дзе знаходзіліся тыя, каго затрымалі падчас падзей 19 сьнежня, у якіх умовах ім давялося правесьці ноч на 20-га?
Пяць кандыдатаў у прэзыдэнты патрабуюць вызваленьня Зьмітра Дашкевіча ды іншых затрыманых актывістаў.
Генпракуратура Беларусі прызнала абгрунтаванасьць некаторых скаргаў з боку жанчын, якія шмат гадоў заяўляюць пра несправядлівыя судовыя рашэньні ў сваіх справах альбо справах сваякоў.
Яраслаў Раманчук адмовіўся ад аховы, якую прапанавала яму міліцыя пасьля таго, як аўтамабіль кандыдата трапіў у аўтааварыю. А ці ёсьць ахова ў іншых кандыдатаў у прэзыдэнты?
Паводле старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, нібыта «некаторыя прадстаўнікі апазыцыі спрабавалі закупіць электрашокеры, пэтарды, газавыя балёнчыкі, мэталічныя штыры ды іншыя небясьпечныя рэчы».
Яраслаў Раманчук сустракаецца з выбарцамі ў Пінску, у Рыгора Кастусёва працягваюцца сустрэчы ў Магілёўскай вобласьці, а Андрэй Саньнікаў, Уладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі ўбачацца з выбарцамі на менскай плошчы Свабоды, дзе будзе адзначацца Дзень беларускай салідарнасьці.
Кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч распавёў пра тое, якімі ён бачыць падзеі на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня.
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў патлумачыў, якой ён бачыць акцыю на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня.
Актывістаў грамадзкай кампаніі «Грамадзянін» Юрыя Пясінскага, Кірыла Багданчука і Ягора Марчыка выпусьцілі з аддзелу міліцыі Савецкага раёну Менску праз 3 гадзіны пасьля затрыманьня.
Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку, які адбывае 6 гадоў зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі, перавялі з ПКТ у звычайны атрад.
«Ідзіце зь мірам (мітынгоўцы) туды, куды можна ісьці, дзе вызначана месца. Ідзіце, калі ласка, мітынгуйце, размаўляйце. Але калі гэта — парушэньне закону, то і рэакцыя мусіць быць адэкватнай», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Міністар працы Марыяна Шчоткіна лічыць, што адмаўляцца ад кантрактнай сыстэмы ў Беларусі час не прысьпеў, і таму ня трэба мяняць законы, якія рэгулююць наём працаўнікоў. Заяву камэнтуюць кандыдаты ў прэзыдэнты.
За першы дзень галасаваньня, паводле старшыні выбарчай камісіі Анатоля Крутава, прагаласавала 565 выбарцаў з 2191, якія пражываюць на ўчастку.
Міліцыянты Савецкага райаддзелу міліцыі затрымалі трох актывістаў грамадзкай кампаніі «Грамадзянін», якія развозілі па выбарчых участках улёткі з напамінам пра крымінальную адказнасьць за фальшаваньне выбараў.
Першы і адзіны раз у гісторыі Беларусі прэзыдэнцкія выбары ў два туры праводзіліся ў 1994-м годзе, калі выйграў Аляксандар Лукашэнка. З практыкі дэмакратычных выбараў таксама вядома, што вялікая колькасьць кандыдатаў аўтаматычна патрабуе адбору і гэта значыць другога туру.
У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы Менску знаходзіцца 21-ы выбарчы ўчастак Цэнтральнага раёну. Тут могуць датэрмінова прагаласаваць жыхары вуліц Карла Маркса, Леніна, Інтэрнацыянальнай і праспэкту Незалежнасьці.
Арцём Барадач, сын вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Барадача, празь ліст ў мэдыі зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пазбавіць яго грамадзянства РБ.
13 сьнежня кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук правёў сустрэчу з выбарцамі на ўваходзе ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.
Беларуская амбасада ў Швэцыі адмовіла ў візе ў Беларусь Б’ёрну Энгесланду, старшыні Нарвэскага Хэльсынскага камітэту. Б’ёрн Энгесланд зьбіраўся прыехаць у Беларусь для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі.
Беларуская міліцыя абвясьціла пра пераход на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі. Ці дапаможа гэта засьцерагчыся ад фальсыфікацый падчас датэрміновага галасаваньня?
Загрузіць яшчэ