500 заявак на правядзеньне масавых акцый падалі ў Менгарвыканкам актывісты кампаніі «Грамадзянін». Вось некаторыя з заявак: сход аматараў гульні «Камень, нажніцы, папера», сход тых, хто хоча апраўдаць Кашчэя Бесьсьмяротнага, сход аматараў пастаяць на галовах і гэтак далей.