15 кастрычніка ў Савецкім судзе Менску мае завяршыцца працэс па справе актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры, якога абвінавачваюць у паўторнай падробцы дакумэнтаў.
Кожны дзень у Менску, у пераходзе са станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа» да Камароўскага рынку зьбірае подпісы за Яраслава Раманчука вядомы апазыцыйны палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Павал Знавец.
Каля сутак у Чылі працягваецца апэрацыя па выратаваньні шахцёраў, якіх больш за 2 месяцы таму засыпала ў шахце на глыбіні 700 мэтраў. Чым падобныя ўмовы працы беларускіх і чылійскіх шахцёраў і ці змаглі б выратаваць беларускіх шахцёраў, калі б яны патрапілі ў такую ж бяду?
Ці лягчэй стала зьбіраць подпісы за кандыдатаў у прэзыдэнты? Зьбіральнікі подпісаў параўноўваюць умовы цяперашняй кампаніі з тым, што было 5 гадоў таму. Параўнаньні робіць і міліцыя.
Судзьдзя Кірыл Палулех абвясьціў перапынак у працэсе да 15 кастрычніка і прапанаваў прадстаўніку пракуратуры і адвакату падрыхтавацца да выступу ў спрэчках.
Сёньня ў Менскім гаспадарчым судзе другі раз будзе разглядацца пазоў Менгарвыканкаму аб закрыцьці ўстановы "Рух наперад", у межах якой дзейнічае кампанія "Гавары праўду".
У Савецкім судзе Менску пачаўся працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду» Міхасём Башурам, якога трымаюць за кратамі ўжо 2 месяцы.
11 кастрычніка паседжаньне суду па справе актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры скончылася вывучэньнем 1-га тому матэрыялаў справы.
Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску пачынаецца суд над актывістам кампаніі "Гавары праўду" Міхасём Башурам, якога падазраюць у падробцы дакумэнтаў. Яму пагражае да 5 гадоў абмежаваньня волі.
Чаму не атрымаў ліст ад Мікалая Аўтуховіча ягоны адвакат Павал Сапелка? Сваякі Уладзімера Асіпенкі спадзяюцца, што яго вызваляць не пазьней за люты 2011 году. Праз два дні пачынаецца суд над актывістам «Гавары праўду» Міхасём Башурам.
У менскім R-club’е адбыўся другі англамоўны слэм, які вёў заснавальнік слэм-руху — амэрыканскі паэт Марк Сьміт, а ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў паэтаў-слэмэраў з розных гарадоў Беларусі.
Паводле заяваў кіраўнікоў ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, за яго сабрана ўжо больш як 600 тысяч подпісаў. Між тым у інтэрнэце пішуць, што на вуліцах людзі абмінаюць пікеты Лукашэнкі, а збор ідзе за кошт адміністрацыйнага рэсурсу.
Менскі гаспадарчы суд прыпыніў вытворчасьць па справе супроць установы «Рух наперад», у межах якой дзейнічае кампанія «Гавары праўду» пад кіраўніцтвам Уладзімера Някляева.
6 кастрычніка зь менскага ізалятара на Акрэсьціна вызвалілі актывіста праваабарончага руху Барыса Ашчэпкава, які адбыў 6 сутак паводле спраў аб падпалах.
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» выставіла каля сталічнага ГУМу каля 30 стэндаў па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзыдэнты паэта Ўладзімера Някляева і зладзіла шоў з удзелам лідэра кампаніі.
На дваццаты дзень правядзеньня грамадзкіх акцыяў каля касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштару бэрнардынцаў абаронцы галасавалі, што рабіць далей: спыняць акцыі ці працягваць.
5 кастрычніка ў Менску каля Камароўскага рынку адразу некалькі ініцыятыўных групаў зьбіралі подпісы за сваіх кандыдатаў на прэзыдэнта. Пад бел-чырвона-белым апазыцыйным сьцягам, які трэпле халодны пранізьлівы вецер, ідзе збор подпісаў за намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Найчасьцей, аднак, людзі вакол згадвалі імя Зянона Пазьняка. Чаму?
Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч паведаміў карэспандэнту «Радыё Свабода», што актывісты ягонай ініцыятыўнай групы пакуль зьбіраюць подпісы, ходзячы па кватэрах шматпавярховых дамоў. Як гэта адбываецца?
Менскі спальны мікрараён Сухарава. 2 кастрычніка ля самай вялікай крамы з раніцы разгарнуўся кірмаш, дзе можна набыць бульбы, мяса, мёду, выпіць піва з шашлыкамі і паставіць подпіс за тое, каб Аляксандр Лукашэнка змог балятавацца у чацьвёрты раз.
Пракуратура Менску чарговым разам на тры месяцы, да 24 сьнежня, працягнула расьсьледаваньне справы аб выкраданьні невядомымі экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, якая вядзецца з траўня 1999 году.
Загрузіць яшчэ