У Менску працягваюцца затрыманьні ў справе аб нядаўнім нападзе на амбасаду Расеі, падпале ізалятару на Акрэсьціна ды нападах на філіял "Беларусьбанку" і будынак Дома прафсаюзаў 30 красавіка.
У Менску працягваюцца затрыманьні па справе аб нядаўнім нападзе на амбасаду Расеі, падпале ізалятару на Акрэсьціна ды нападах на філіял "Беларусьбанку" і будынак Дома прафсаюзаў 30 красавіка.
Каля менскага касьцёлу сьвятога Язэпа прайшла сёмая запар акцыя за вяртаньне храму вернікам і спыненьне камэрцыйнай перабудовы суседняга кляштара бэрнардынцаў.
У межах грамадзкай кампаніі «Стоп-193-1» у Менску прайшла акцыя. Актывісты, пераапранутыя ў казачных герояў, пратэставалі супраць захаваньня ў Крымінальным кодэксе артыкулу аб адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Каля дзясятка пераапранутых у казачных герояў актывістаў незарэгістраваных грамадзкіх арганізацыяў перадалі зварот у Міністэрства замежных справаў Беларусі. З супрацоўнікаў міністэрства да іх ніхто ня выйшаў. Але дакумэнт дазволілі апусьціць у паштовую скрыню.
Чарговая акцыя па абароне менскага касьцёла сьвятога Язэпа пачалася з затрыманьняў арганізатараў — Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Кастуся Шыталя. Шараговыя актывісты усё ж правялі акцыю і заявілі пра шэраг ініцыятываў.
Кіраўнік місіі Эўрасаюзу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль адказаў на пытаньні Радыё Свабода адносна перадвыбарчай кампаніі, якая пачалася ў Беларусі.
Так пракамэнтаваў кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль адмову лідэра руху "За свабоду"Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах.
Ва ўрочышчы Курапаты, дзе знаходзіцца мэмарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў 30-х гадоў 20 стагодзьдзя, згадвалі, як 9 гадоў таму пачыналася абарона Курапатаў ад будаўнічай тэхнікі.
У Менску прайшла трэцяя па ліку акцыя шматдзённай кампаніі за вяртаньне вернікам касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў. Акцыю праводзяць актывісты БХД і «Маладога фронту» на ганку касьцёлу, у якім цяпер месьціцца архіў.
Андрэя Бандарэнку ў турме пазбавілі перадач і спатканьняў. Зm Мікалаем Аўтуховіча сустрэліся жонка і дачка. Суд над Андрэем Башурам можа пачацца да канца верасьня.
17 верасьня з менскага ізалятару часовага утрыманьня вызвалілі Ігара Чапігу і Ўладзімера Валошына, якіх падазравалі ў нападах на расейскую амбасаду і турму на вуліцы Акрэсьціна.
У Расеі шукаюць арганізатара гей-парадаў у Маскве Мікалая Аляксеева, які быў затрыманы 15 верасьня ў аэрапорце Дамадзедава і нібыта патрапіў у Беларусь.
Кіраўнік праекту "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка паведаміў, што актывісты сэксменшасьці ў Менску ня ведаюць пра прысутнасьць ў Беларусі гей-актывіста з Масквы Мікалая Аляксеева.
Валодзіна трымалі за кратамі ў ізалятары на Акрэсьціна 9 дзён. Эколяг кажа, што яму не задавалі пытаньняў пра магчымую датычнасьць расейскіх спэцслужбаў да нападу на амбасаду Расеі.
Грамадзянін Расеі Мікалай Аляксееў заяўляе пра намер папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на яго SMSі.
Праваабаронцы Беларускага Хэльсынскага камітэту і цэнтру «Вясна» назвалі «неспрыяльнымі» стартавыя ўмовы для выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Цэнтар правоў чалавека» Раіса Міхайлоўская адмовілася прадставіць правяраючым зь Дзяржкантролю сьпісы актывістаў арганізацыі.
У Менскім гаспадарчым судзе пачаўся працэс паводле пазову да інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс".
Актывіста «Правага альянсу» Ігара Чапігу так і ня выпусьцілі зь менскага ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна. Тым часам установе «Правы альянс» пагражае закрыцьцё праз суд.
Загрузіць яшчэ