Мікалай Аўтуховіч даслаў зьвесткі пра сябе з івацэвіцкай калёніі. Чаму Уладзімер Асіпенка спыніў перапіску з домам? Судзьдзі зноў зацікавіліся справай Андрэя Бандарэнкі.
У другой палове дня 6 жніўня Сьвятлану Байкову пасьля агляду ў шпіталі КДБ вярнулі ў ізалятар КДБ — «амэрыканку». Пра гэта паведаміў адвакат Міхаіл Воўчак, які бачыўся са сваёй падабароннай пасьля яе абсьледаваньня.
Былы капітан міліцыі Вячаслаў Дудкін абвінаваціў шэраг высокіх чыноўнікаў у карупцыі і стварэньні перашкодаў у расьсьледаваньні карупцыйных спраў.
5 жніўня ў Савецкім раённым судзе прайшлі працэсы над дэмакратычнымі актывістамі, якія адзначалі 20-годзьдзе Дэклярацыі аб незалежнасьці. Міколу Дземідзенку і Кацярыне Давыдзік прысудзілі штраф па 105 тысяч. Вячаславу Сіўчыку і Андрэю Кіму — па 350 тысяч рублёў.
У Савецкім судзе Менска пачаліся працэсы над актывістамі дэмакратычнага руху, якіх затрымалі падчас сьвяткаваньня 20-годзьдзя незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ў Менску.
Уплывовы амэрыканскі часопіс «Newsweek» 26 ліпеня надрукаваў артыкул пра існаваньне ў Вашынгтоне лобі таталітарных краінаў, празь якія рэжымы супрацьстаяць дэмакратычным зьменам. Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч цікавіўся ў беларускіх апазыцыйных палітыкаў іх меркаваньнем адносна існаваньня пралукашысцкага лобі ў сталіцы ЗША.
Адвакат Міхаіл Воўчак наведаў у сьледчай турме КДБ сваю падабаронную, былую сьледчую пракуратуры Сьвятлану Байкову, якую трымаюць за кратамі ўжо 5 месяцаў паводле абвінавачаньня ў службовых злоўжываньнях.
Аўтуховіча могуць хутка адправіць у "Воўчыя норы" – ці пасьпеюць да таго часу дактары вылячыць вязьню зубы? Адвакаты Асіпенкі і Казлова кажуць пра хуткае вызваленьне сваіх падабаронных. Бандарэнка заканчвае выхад з галадоўкі.
Увечары 15 ліпеня некалькі дзясяткаў маладых людзей адышлі далей ад Нацыянальнай бібліятэкі і хоць малымі сіламі, але наладзілі бойку падушкамі.
Прадстаўнікі вядучых апазыцыйных партый распачалі кампанію за міжнароднае расьсьледаваньне спраў зьніклых апанэнтаў А. Лукашэнкі. Пра гэта было заяўлена на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе БНФ.
Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў інтэрвію прэзыдэнта Грузіі для БТ, паказанае 15 ліпеня. Па камэнтар да Анатоля Лябедзькі зьвярнуўся карэспандэнт расейскага тэлеканалу НТВ падчас прэсавай канфэрэнцыі ў офісе БНФ.
Кандыдаты на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў і Рыгор Кастусёў, а таксама палітыкі Анатоль Лябедзька і Станіслаў Шушкевіч патрабуюць міжнароднага расьсьледаваньня справы зьніклых.
Менская міліцыя затрымала каля 70 чалавек з тых, хто хацеў паўдзельнічаць у "бітве падушкамі", прымеркаванай да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы і не дазволенай гарадзкімі ўладамі.
Пра што б вы размаўлялі зь Міхаілам Саакашвілі, калі б мелі зь ім сустрэчу сёньня? Пра гэта карэспандэнт «Свабоды» запытаўся ў беларускіх палітыкаў, якія заявілі пра намер вылучацца на прэзыдэнта краіны.
Вязьні Ўладзімер Асіпенка і Міхаіл Казлоў, асуджаныя па справе Мікалая Аўтуховіча, неўзабаве выйдуць на волю па амністыі, якая ўступіла ў сілу. Аўтуховіч пад амністыю не патрапіць.
Адмысловыя выданьні паведамляюць пра істотнае зьніжэньне коштаў і аб’ёмаў продажу на аўтарынках, што зьвязана нібыта зь вялікай колькасьцю завезеных аўтамабіляў. Наш карэспандэнт наведаў менскі аўтарынак «Малінаўка», дзе спраўдзіў гэтыя ды іншыя зьвесткі.
Сёньня актывісты кампаніі "Гавары праўду" перадалі менскім уладам 105 тысяч подпісаў за тое, каб назваць адну з цэнтральных вуліц беларускай сталіцы імем Васіля Быкава.
Чыноўнікі Менгарвыканкаму прынялі 105 тысяч подпісаў пад патрабаваньнем перайменаваць адну з вуліц Менску ў гонар Васіля Быкава.
Чаму Мікалай Аўтуховіч часова спыніў вывучэньне пратаколу судовага працэсу? Андрэй Бандарэнка спыніў галодоўку, якая доўжылася 22 дні. Уладзімер Асіпенка і Міхаіл Казлоў мусяць чакаць амністыі яшчэ некалькі месяцаў.
Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч, якога моцна зьбілі і абрабавалі невядомыя ўвечары 8-га ліпеня, напісаў заяву ў міліцыю і пракуратуру.
Загрузіць яшчэ