З аэрапорту «Менск-2» сёньня ня вылецеў на Франкфурт самалёт авіякампаніі «Люфтганза», паколькі напярэдадні быў адменены рэйс з Франкфурта ў Менск. Прычына — страйк пілётаў авіякампаніі, які працягнецца сама менш тры дні.