Акцыя салідарнасьці зь зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам працягнулася літаральна дзьве-тры хвіліны і была жорстка разагнаная спэцназаўцамі. Удзельнікаў затрымалі.
У Менску актывісты барацьбы за правы сэксуальных меншасьцяў зьбіраюцца правесьці гей-парад. Пра гэта Інтэрфаксу паведаміў прадстаўнік аргкамітэту «Славянскага гей-параду» Мікалай Аляксееў.
Год таму ў Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ягоны кампаньён Юры Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі гораду Ўладзімер Асіпенка. Аўтуховіч і Асіпенка дагэтуль за кратамі.
Пра што кажуць сьведкі ў справе Андрэя Бандарэнкі? Чаму ў Вярхоўным судзе не вырашаецца лёс справы Аўтуховіча-Асіпенкі? Маці палітвязьня Арцёма Дубскага непакоіцца: “Сын падчас званку з турмы нешта недагаворвае”.
Суд Ленінскага раёну Менску прызнаў газэту «Народная воля» вінаватай у парушэньні «Закону аб рэкляме» і пакараў штрафам у 700 тысяч рублёў. Парушэньне судзьдзя ўбачыў у анонсе новага сэзону на тэлеканале «Белсат».
5 лютага адбылася сустрэча журналістаў Радыё Свабода з Часовым павераным ў справах ЗША ў Беларусі Майклам Скэнланам.
Суд Савецкага раёну Менску асудзіў на 10 сутак арышту жыхара Воршы Івана Шульгу, які быў у офісе тэлекампаніі «Белсат» падчас учорашняй спробы міліцыі пранікнуць у офіс.
Працэс над Іванам Шульгой прайшоў у судзе Савецкага раёну Менску. Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП).
Менскі гарадзкі суд адхіліў скаргу Тамары Дыка, жыхаркі дома № 14 па вуліцы Пермскай, якому пагражае знос у сувязі з будаўніцтвам у гэтым раёне шматпавярховых дамоў палепшанай камфортнасьці. Жанчына аспрэчвала рашэньне Маскоўскага раённага суду, які прызнаў яе вінаватай ў хуліганстве.
У Першамайскім судзе Менску пачаўся новы працэс па справе прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, якога падазраюць у крадзяжы больш як 180 мільёнаў рублёў.
У Першамайскім судзе Менску пачаўся новы працэс па справе прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, якога падазраюць у крадзяжы больш як 180 мільёнаў рублёў у фірмаў-кантрагентаў.
У Менску пачынаецца новы працэс над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам.
Чаму адвакату Аўтуховіча Вярхоўны суд забараніў капіяваць дакумэнты справы? 1 лютага ў Першамайскім судзе Менска пачнецца новы працэс па справе прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.
Старшыня дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі вызначыў найбольш праблемныя ўчасткі мяжы і выказаўся пра аднаўленьне працы крамаў Duty Free на ўсіх памежных пераходах.
Ігар Рачкоўскі сказаў, што спасылаючыся на досьвед грамадзянаў Беларусі, можна зрабіць выснову: цяпер перасекчы “празрыстую” беларуска-расейскую мяжу складаней, чым, прыкладам, беларуска-літоўскую.
Злачыннасьць у 2009 годзе скарацілася, але паболела дзёрзкіх злачынстваў, у тым ліку нападаў на банкі і забойстваў з мэтай завалодаць грашыма і маёмасьцю. Пра стан злачыннасьці і гучныя справы распавёў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў.
Адвакат Зьміцер Лаеўскі наведаў у менскім сьледчым ізалятары прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку, якога днямі прывезьлі з Бабруйскай калёніі на перагляд ягонай справы.
Прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча і былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенку, як вядома, вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту супраць былога кіраўніка гарадзенскай вэртыкалі.
Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку перавялі з Бабруйскай калёніі ў менскі сьледчы ізалятар, дзе ён будзе чакаць паўторнага працэсу па сваёй справе.
У мінулую пятніцу ў пяці з шасьці абласьцей Беларусі зьмяніліся кіраўнікі ўправаў КДБ. Што вядома пра тых, хто атрымаў новае прызначэньне?
Загрузіць яшчэ