«Свабода» задала вядомым беларускім палітыкам аднолькавае пытаньне: якія асабістыя мэты вы ставіце на 2010-ы год?
З 1-га студзеня замест беларускага мыта на мяжы з большасьці тавараў будуць браць мыта, агульнае для Беларусі, Расеі і Казахстану. Пра мытныя тарыфы распавялі кіраўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэту.
Царква "Новае жыцьцё" зьвярнулася з скаргай на імя намесьніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду Васіля Дземідовіча. Вернікі просяць судзьдзю апратэставаць рашэньне аб высяленьні царквы з будынку па вуліцы Кавалёва, 72 у Менску.
Эканаміст цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук пракамэнтаваў заявы прэм’ера Сяргея Сідорскага пра неабходнасьць у будучым годзе прыцягнуць у эканоміку і асвоіць 5,6 мільярда даляраў інвэстыцый, зь іх 2,7 мільярда — прамых інвэстыцый.
Старшыня Савету міністраў Сяргей Сідорскі на нарадзе 29 сьнежня паставіў перад прамысловасьцю задачу прыцягнуць і асвоіць 5,6 мільярда даляраў замежных інвэстыцый, зь іх 2,7 мільярда — прамых інвэстыцый. Таксама пастаўленая мэта праз 3—4 гады выйсьці на станоўчае сальда зьнешняга гандлю. Ці рэальныя гэтыя задачы?
Шэраг авіякампаній сьвету падвысілі захады бясьпекі ў сувязі са спробай тэракту на борце самалёта амэрыканскай авіякампаніі «Northwest Airlines». Што робіцца ў Беларусі, каб гарантаваць бясьпеку пасажыраў у час Калядаў і Новага году?
Мікалай Аўтуховіч можа пачаць чарговую галадоўку — з прычыны адсутнасьці большасьці зубоў. Сваякі наведалі ў турме Ўладзімера Асіпенку. Арцёма Дубскага узнагародзілі прэмія «Хартыі −97» за мужнасьць у змаганьні за правы чалавека.
25 сьнежня беларускія рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты, а таксама некаторыя грамады праваслаўных працягваюць сьвяткаваць Божае Нараджэньне.
24 сьнежня абвінавачаныя ў падрыхтоўцы тэракту Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка завяршылі азнаямленьне з матэрыяламі справы. Адвакат Павал Сапелка называе сабраныя доказы "нічога ня вартымі".
У Менску ўручылі нацыянальныя прэміі грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97” у галіне абароны правоў чалавека за 2009 год. Прэміі атрымалі 8 грамадзкіх актывістаў, у тым ліку Яна Палякова пасьмяротна.
Аргкамітэт ініцыятывы «Хартыя’97» уручыў прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2009 год.
Усяго лідарам АДС было зададзена болей за 30 пытаньняў, зь іх большасьць — пра дачыненьні ўнутры апазыцыі, пра тактыку далейшага змаганьня за дэмакратыю ды іншыя.
Каля 20 актывістаў беларускага праваабарончага руху паспрабавалі сёньня перадаць пэтыцыю ў Палату Прадстаўнікоў з патрабаваньнем адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Сярод магчымых адрасатаў кантрабанднай зброі, якую перавозіў «Іл-76», затрыманы 12 сьнежня ў Тайляндзе, называюць Іран альбо некаторыя багатыя арабскія рэжымы, зацікаўленыя ў падтрымцы тэрарыстычных арганізацый.
Як паўплывала на сытуацыю з Андрэем Бандарэнкам адмена прысуду прадпрымальніку? Тэрмін вывучэньня справы Аўтуховіча і Асіпенкі сканчаецца праз тыдзень. Чаму ў калёніі не дазваляюць дадаткова апранацца Арцёму Дубскаму?
Беларускага лётчыка Міхаіла Петухова ў Тайляндзе ўтрымліваюць у той самай турме, дзе адбывае пакараньне вядомы «збройны барон» расеец Віктар Бут.
Паводле эўрадэпутата ад Літвы Юстаса Палецкіса, беларускія ўлады “зацягваюць падпісаньне пагадненьня зь Літвой аб спрошчаным перамяшчэньні жыхароў прымежных раёнаў”. Што пра гэта кажуць афіцыйныя асобы ў Беларусі?
27 актывістак ініцыятыўнай групы “Жанчыны супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры” чакаюць у будынку рэзыдэнцыі А. Лукашэнкі, што іх прыме кіраўнік адміністрацыі Ўладзімер Макей.
У Дзень салідарнасьці, які прадстаўнікі дэмакратычнага руху ладзяць пяты год 16-га дня кожнага месяца, у Менску адбылася акцыя з патрабаваньнем спыніць выкраданьні моладзевых актывістаў. У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацыяў.
Маці і бабуля актывіста «Маладога фронту » Арцёма Дубскага сустрэліся зь ім у калёніі.
Загрузіць яшчэ