Экс-міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў пракамэнтаваў разгон міліцыяй акцыі салідарнасьці з ахвярамі рэжыму, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы Менску 16 кастрычніка.
Вярхоўны суд перанёс на 27 кастрычніка разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне.
Вярхоўны суд будзе разглядаць касацыйную скаргу жыхара Салігорскага раёну Андрэя Жука, якога Менскі абласны суд асудзіў на сьмерць за забойства двух чалавек.
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Віктар Конан заявіў, што справа Мікалая Аўтуховіча хутка будзе перададзена ў суд.
Намесьнік генэральнага пракурора Віктар Конан заявіў 14 кастрычніка, што справа Мікалая Аўтуховіча хутка патрапіць у суд.
Заўтра, 14 кастрычніка, пачынаецца перапіс насельніцтва. У Менску пачалі агітаваць за ўдзел у перапісе нават у гарадзкім транспарце.
Міхаіл Казлоў, арыштаваны ў справе Мікалая Аўтуховіча, раней быў міліцыянтам і працаваў у аддзеле барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Гарадзенскай ўправы міліцыі.
У прадстаўніцтве Эўракамісіі “глыбока заклапочаныя” чарговым сьмяротным прысудам, вынесеным ў Беларусі, а таксама выказаліся адносна мэтазгоднасьці рэфэрэндуму ў справе сьмяротнага пакараньня.
“Мараторый, пазьней і суцэльная адмова ад практыкі сьмяротных пакараньняў намі разглядаецца як адна з асноўных умоваў уступленьня Беларусі ў Савет Эўропы”.
Анонс падзеяў тыдня
10 кастрычніка адзначаецца Ўсясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У цэнтры Менску раздавалі мінакам улёткі, а ў офісе Пэн-цэнтру ўшанавалі пераможцаў конкурсу на гэтую тэму.
Першамайскі суд Менска асудзіў на 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку.
Сем гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці атрымаў прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка. Такое рашэньне прыняў судзьдзя Першамайскага суду Менску Леанід Ярмоленкаў. /img/icon-video.gif
Яшчэ на месяц працягнута папярэдняе расьсьледаваньне справы Аўтуховіча, у якой фігуруюць, паводле зьвестак, чатыры чалавекі. Сярод іх з’явіўся новы фігурант з Гародні.
Некалькі тысячаў расейскіх салдат і афіцэраў, якія бралі ўдзел у манэўрах “Захад-2009” на тэрыторыі Беларусі, пакуль ня выехалі ў Расею.
Амаль два месяцы за зачыненымі дзьвярыма судзяць былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра і былога дырэктара фірмы “Забудова” Міхаіла Кудзелку.
Болей за сто жыхароў менскага Сельгаспасёлку правялі сход, на якім абралі ініцыятыўную групу па стварэньні камітэту самакіраваньня.
У мястэчку Вішнева Валожынскага раёну каля мясцовага касьцёлу ўрачыста адкрыта крыніца, якая шэсьць стагодзьдзяў давала людзям гаючую ваду, а ў савецкія часы была закіданая камянямі.
Калегія Вярхоўнага суду Беларусі пацьвердзіла сьмяротны прысуд Берасьцейскага абласнога суду жыхару Драгічынскага раёна Васілю Юзяпчуку. Суд прызнаў яго вінаватым у забойстве.
Спыненая крымінальная справа супроць Яўгена Шыгалава, якога год таму арыштавалі і выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд па стане здароўя.
Загрузіць яшчэ