Як ставяцца да вайсковых парадаў у Беларусі? Чаму адны іх любяць, а ў іншых такія мерапрыемствы выклікаюць сталую непрыязнасьць?
Зьвесткі пра падпісаньне ўказу пра памілаваньне пацьвердзіў прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Павал Лёгкі.
Жонка былога міністра Вольга Захаранка пракамэнтавала падзеі вакол галадоўкі гомельскіх актывістаў, якіх пакаралі за акцыю напаміну пра яе мужа.
Вэтэраны вайны ў Аўганістане Алег Воўчак і Аляксандар Камароўскі накіравалі ў Генэральную пракуратуру ліст у абарону прадпрымальніка з Ваўкавыску, таксама былога “аўганца” Мікалая Аўтуховіча, які трымае галадоўку пратэсту ўжо 75 дзён.
Больш як 70 дзён у менскім сьледчым ізалятары галадуе на знак пратэсту прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Амэрыканец Эмануіл Зэльцэр, які галадаў болей за 2 тыдні, часова прыпыніў акцыю пратэсту.
Што азначае зьмена ва ўрадзе адразу чатырох міністраў і аднаго старшыні дзяржкамітэту? Сёньняшнія кадравыя зьмены камэнтуюць палітыкі і эканамісты.
Намесьнік Гомельскага абласнога пракурора трапіў пад сьледзтва і быў звольнены за тое, што з парушэньнямі атрымаў зямлю пад катэдж.
Як хутка беларускія ўлады могуць выканаць патрабаваньне Рады Эўропы адносна мараторыю на сьмяротнае пакараньне і чаму такі мараторый ня ўводзіўся дагэтуль?
Сёньня адвакат Павал Сапелка бачыўся ў менскім сьледчым ізалятары зь Мікалаем Аўтуховічам, а ў магілёўскай калёніі адбылася сустрэча адваката Зьмітра Гарачкі з галадоўнікам Эмануілам Зэльцэрам. Як пачуваюцца галадоўнікі?
Генэральны пракурор Беларусі занепакоены ўсплёскам карупцыйных злачынстваў сярод высокіх чыноўнікаў, але не выказвае дасьведчанасьці ў некаторых гучных справах, у тым ліку ў справе амэрыканца Зэльцэра.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч на прэс-канфэрэнцыі ў Менску выказаў меркаваньне, што разгляд справы пра амністыю грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра зацягнуўся.
Павелічэньне транзыту наркотыкаў з усходу з-за празрыстасьці межаў з Расеяй і плынь сынтэтычных наркотыкаў з Польшчы — асноўныя прыкметы сытуацыі з наркотыкамі ў Беларусі ў 2009 годзе.
Што новага ў справе Мікалая Аўтуховіча, Юр'я Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі, якіх трымаюць у ізалятары ужо болей за 4 месяцы? Ці не спыніў галадоўку Эмануіл Зэльцэр?
У Менску на Ўсходніх могілках людзі ўскладаюць кветкі да магілы народнага пісьменьніка Васіля Быкава і ўзгадваюць яго словы, кнігі, учынкі. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />
Эмануіла Зэльцэра наведаў у калёніі адвакат Зьміцер Гарачка. Зэльцэр 10 дзён трымае галадоўку.
Зінаіда Ганчар просіць запатрабаваць камэнтары ў беларускага кіраўніцтва адносна заяваў, якія зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў размове з расейскімі журналістамі.
18 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі заявіў: “Расея спадзяецца, што Беларусь ня будзе зацягваць з прыняцьцем на сябе функцыяў старшынства ў АДКБ”.
17 чэрвеня ў Жодзіне на выязным паседжаньні Грамадзка-кансультацыйнай рады пры адміністрацыі прэзыдэнта абмяркоўвалі праблему гуманізацыі турэмнай сыстэмы.
Адвакат Зьміцер Гарачка, які наведаў у калёніі свайго падабароннага Эмануіла Зэльцэра, кажа пра паступовае пагаршэньне здароўя вязьня, які трымае галадоўку.
Загрузіць яшчэ