Арыштаванага прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, які 36-ты дзень працягвае галадоўку пратэсту, сёньня выпісалі з рэспубліканскага турэмнага шпіталю і вярнулі ў сьледчы ізалятар.
На 6 гадоў калёніі была асуджаная лекарка зь Менску, якая за ўзнагароду з 45 даляраў выдала несапраўдны бальнічны ліст.
19 траўня Мікалая Аўтуховіча паклалі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь.
Жыхары дома на вуліцы Ўманскай, якія скардзіліся Аляксандру Лукашэнку на незаконны знос іхнага жытла пры будаўніцтве мэтро, кажуць пра падрыхтоўку новых акцый пратэсту.
“Пытаньне аб пастаўцы ў Беларусь ракетных комплексаў С-400 і “Іскандэр” будзе вырашана станоўча”.
Паводле законапраекту, справы супраць карупцыянэраў будзе расьсьледаваць ня толькі пракуратура.
Рэжысэр Андрэй Кудзіненка, чый фільм “Акупацыя. Містэрыі” быў забаронены для паказу ў Беларусі, атрымаў прапанову зноў здымаць на “Беларусьфільме”.
Заўтра спаўняецца месяц, як пачаў галадоўку прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Ён дамагаецца спыненьня крымінальнага перасьледу альбо накіраваньня справы ў суд.
15 траўня з кіраўніком місіі АБСЭ ў Беларусі Хансам-Ёханам Шмітам сустрэліся сваякі Ўладзімера Асіпенкі і Юрыя Лявонава, якія праходзяць па адной справе зь Мікалаем Аўтуховічам, і прадстаўнік апошняга Алег Воўчак.
Савецкі суд Менску адмовіў праваабаронцу Алегу Воўчаку ў задавальненьні яго пазову да газэты адміністрацыі прэзыдэнта “СБ-Беларусь сегодня”.
У Савецкім судзе Менску пачаўся разгляд пазову праваабаронцы Алега Воўчака да газэты “СБ-Беларусь сегодня” аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Сярод іншага Алег Волчак спрабаваў высьветліць асобу аўтара скандальнага артыкулу.
Судзьдзя Леанід Ярмоленка пакараў Паўла за распаўсюд улётак штрафам у 10 базавых велічынь — гэта 350 тысяч рублёў.
Сёньня ў Савецкім раённым судзе Менску пачнецца разгляд пазову праваабаронцы Алега Волчака да рэдакцыі газэты “Советская Белорусия”.
Беларускі сьпявак, які ня выйшаў у фінал конкурсу “Эўрабачаньне”, Пятро Ялфімаў, абвінавачвае ў сваёй няўдачы кіраўніцтва беларускай дэлегацыі, а таксама журналістаў Беларускага тэлебачаньня, якія не зьвярталі на яго ўвагі ў Маскве.
Арышт Івана Шышло зьвязваюць з абвастрэньнем барацьбы паміж сілавымі структурамі. За што змагаюцца спэцслужбы і калі скончыцца гэтая барацьба?
У Першамайскім судзе Менску праходзіць суд над актывістам “Маладога фронту” Паўлам Кур’яновічам, які расклейваў улёткі з заклікам браць удзел у “Маршы незалежнасьці”.
У судзе Першамайскага раёну Менску пачаўся працэс над актывістам Маладога фронту Паўлам Кур’яновічам.
Супрацоўнікі КДБ арыштавалі начальніка ўпрывы аператыўна-вышуковай дзейнасьці МУС палкоўніка міліцыі Івана Шышло. Назіральнікі кажуць пра чарговы віток барацьбы паміж КДБ і міліцыяй.
КДБ арыштавала начальніка ўправы апэратыўна-вышуковай дзейнасьці МУС палкоўніка Івана Шышло. Яго падазраюць у фінансавых і маёмасных злоўжываньнях.
Салігорскіх актывістаў Крысьціну Самойлаву, Глеба Сноркіна і Ільлю Нагорнага пакаралі за акцыю салідарнасьці з Іванам Шылам.
Загрузіць яшчэ