Большасьць улётак невядомыя раскідалі каля будынку, дзе знаходзяцца Міністэрства інфармацыі, выдавецтвы “Народная асьвета”, “Мастацкая літаратура”, “Вышэйшая школа” ды іншыя арганізацыі.
Уладлена Функ, сакратарка амэрыканскага адваката Э.Зэльцэра, з Расеі вярнулася ў ЗША і зараз праходзіць абсьледаваньне ў дактароў.
Былога дырэктара гандлёвага дому “МАЗ-цэнтар” Сяргея Малюціна падазраюць ў крадзяжы болей як паўмільёна даляраў
Праваабаронцы “Amnesty International” Нікола Дакворт і Хэза Макгіл прадставілі ў Менску справаздачу пра сытуацыю са сьмяротным пакараньнем у сьвеце.
Сёньня ў Менску прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” прадставяць справаздачу, у якой маюць намер заклікаць беларускія ўлады адмовіцца ад выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня.
У Сьвятланы Завадзкай і яе мужа Сяргея Бахуна нарадзілася дачка. Першым мужам Сьвятланы Завадзкай быў апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі, якога скралі невядомыя ў 2000-ым годзе.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў штрафам у паўмільёна рублёў лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча. <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />
У цэнтральнай сядзібе Таварыства беларускай мовы сёньня пісалі агульнанацыянальную беларускую дыктоўку. Каб праэкзаменавацца ў веданьні роднай мовы прыйшло некалькі дзесяткаў менчукоў.
Афіцыйны Баку заяўляе пра пераканаўчую перамогу на рэфэрэндуме, які зьняў абмежаваньні колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў. Але афіцыйныя дадзеныя і падлікі назіральнікаў моцна адрозьніваюцца.
Наколькі верагодна, што і ў Беларусі адбудзецца дынастычная перадача ўлады ад бацькі сыну, як тры гады таму ў Азэрбайджане?
Грамадзянка Расеі Валянціна Брускова падала ў Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі заяву, у якой патрабуе тэрмінова вызваліць яе дачку Ўладлену Функ (Брускову) і адправіць зь ёю ў Расею.
Маці Яны Паляковай ад журналіста “Свабоды” даведалася, што Салігорская пракуратура адмовілася заводзіць крымінальную справу за давядзеньне да самагубства.
Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы паводле факту самагубства праваабаронцы Яны Паляковай.
Сёньня -- Дзень унутраных войск РБ. Да сьвята шмат хто з вайскоўцаў атрымалі новыя шчыты, бронекамізэлькі ды пераселі ў новыя аўтамабілі.
Валянціна Брускова прыехала з расейскага гораду Вялікі Ноўгарад ў Беларусь, каб сустрэць сваю дачку Ўладлену на выхадзе з калёніі. Але сустрэча зноў і зноў адкладаецца.
Беларусь лічыцца краінай бяз “злодзеяў у законе”, хоць яшчэ 10 гадоў таму не саступала ў гэтым сэнсе суседзям. Што адбываецца з крымінальнымі аўтарытэтамі і як гэта ўплывае на стан правапарадку ў краіне?
Сакратарку Эмануіла Зэльцэра Ўладлену Функ (Брускову) дэпартуюць у Расею тады, калі атрымаюць зьвесткі пра яе рэгістрацыю. Так заявілі ў Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі.
Пракуратура: “Сёньня, 17 сакавіка, заканчваецца 10-дзённы тэрмін, адведзены на праверку. Але яшчэ рашэньне не прынятае. Пра вынік праверкі паведамім заўтра, 18 сакавіка”
У Заводзкім судзе Менску разглядаецца пазоў былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра адносна элітнай кватэры ў Менску.
Загрузіць яшчэ