Міністэрства юстыцыі заявіла, што ня будзе забіраць ліцэнзіі ў адвакатаў Ганны Бахцінай і Дар'і Ліпкінай. Маўляў, інфармацыя, пададзеная ў звароце праваабаронцаў да спэцдакладчыка ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэлі Кнаўль, мае нібыта паклёпніцкі характар.