Так мяркуе кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі. Суд над Зьмітром Бандарэнкам камэнтуюць праваабаронцы і палітыкі.
Сёньня ў менскім парку Дружбы народаў а 18-й гадзіне пройдзе мітынг з нагоды 25-х угодкаў чарнобыльскай трагедыі. Гэтым і абмяжуецца сёлетні «Чарнобыльскі шлях». Арганізатары пайшлі на ўмовы менскіх гарадзкіх уладаў, якія забаранілі шэсьце.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў патрабуе спыніць яго крымінальны перасьлед і закрыць крымінальную справу аб падзеях 19 сьнежня ў цэлым.
25 красавіка ў Савецкім судзе Менску судзяць актывіста Ўладзімера Шульжыцкага. Суд над Алесем Калітой адбудзецца сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля.
Сакратар управы Партыі БНФ па арганізацыйных пытаньнях, былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта затрыманы ў Гомелі ў ноч з 23 на 24 красавіка. Ён служыў у той жа вайсковай частцы, што і меркаваны выканаўца тэракту ў менскім мэтро.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб наведаў менскую гарадзкую пракуратуру, куды яго выклікалі па справе аб выбуху ў менскім мэтро.
Сястра арыштаванага па падзеях 19 сьнежня Аляксандра Класкоўскага Вольга Класкоўская вярнулася ў Беларусь пасьля амаль шасьці гадоў эміграцыі. Яна мела палітычны прытулак у адной з краінаў Эўразьвязу. Вярнулася ў Беларусь 13 красавіка.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў беларуска-эўрапейскіх дачыненьнях узяты тайм-аўт і ён доўга не працягнецца. Таксама ён заявіў, што апошнім часам спыніліся папрокі з боку Эўразьвязу адносна прызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў.
У сваім пасланьні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што наступныя парлямэнцкія выбары ў 2012 годзе пройдуць па цяперашнім заканадаўстве. Маўляў, зьмены ўносіць няма часу. Камэнтуе гэтую заяву Віктар Івашкевіч.
У сваім пасланьні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што наступныя парлямэнцкія выбары пройдуць па цяперашнім заканадаўстве. Маўляў, зьмены ўносіць няма часу. Камэнтуючы гэтую заяву, намесьнік старшыні руху "За свабоду" Віктар Карняенка сказаў.
Камэнтуючы заявы кіраўніка краіны, шэф-рэдактар газэты "Народная воля" Сьвятлана Калінкіна сказала: "Я цалкам за тое, каб гэтая гістэрыка была спыненая. У першую чаргу гэта павінен зрабіць Лукашэнка".
Так ацэньвае пасланьне кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін. "Нічога канкрэтнага няма. Няма ні захадаў, ні адказаў. Ёсьць лямант", -- лічыць палітык.
"Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў мы дадэмакратызаваліся да таго, што ня толькі вас, але і мяне падташнівала. Было ўжо столькі "дэмакратыі", што проста ванітавала", — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў сваім пасланьні.
26 красавіка адбудзецца мітынг ля канцэртнай пляцоўкі ў парку Дружбы народаў.
Сёньня на пасяджэньні аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху" будзе прынятае канчатковае рашэньне пра фармат акцыі. Менскія ўлады забаранілі шэсьце, але дазволілі правесьці мітынг у парку Дружбы народаў.
У пратаколе затрыманьня праваабаронцы, сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Паўла Левінава пазначана, што той падазраецца ва ўчыненьні тэракту 11 красавіка на станцыі мэтро Кастрычніцкая.
19 красавіка ў Кіеве распачаліся міжнародныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Галоўнага рэдактара газэты «Наша ніва» Андрэя Скурко ў КДБ папярэдзілі аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў справы па выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.
А.Лукашэнка заявіў, што сярод апазыцыі "ёсьць і баевікі", якіх ён паабяцаў паставіць на месца. Як рэагуюць на такія заявы ў дэмакратычнай апазыцыі?
Камэнтуючы заявы Лукашэнкі на адрас апазыцыі, старшыня АГП Антоль Лябедзька лічыць ня вартым эмацыйна рэагаваць на такія эмоцыі. Яны выкліканыя найперш занепакоенасьцю эканамічнай сытуацыяй у краіне.
Загрузіць яшчэ