28 сакавіка на Ўправе Партыі БНФ абмеркаваны плян абароны сядзібы БНФ па вуліцы Машэрава (раней – Варвашэні), 8, зь якой менскія ўлады патрабуюць выселіцца да 1 красавіка.
У беларускім МЗС заявілі,што Лашманкін пазбаўлены акрэдытацыі «у сувязі з парушэньнем беларускага заканадаўства».
Палітык Віктар Івашкевіч, маладафронтавец Мікола Дземідзенка і сябра БХД Ірына Губская, затрыманыя ў Дзень Волі ў Менску, знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна. Суды на імі адбудуцца 28 сакавіка.
Арганізатары сьвяткаваньняў заявілі, што Дзень Волі ў Менску пройдзе пад знакам салідарнасьці з палітвязьнямі. Аднак згоды адносна месца збору і формы сьвяткаваньня яны не знайшлі. Адны зьбіраюцца адзначыць 25 сакавіка ў Менску ў сквэры імя Янкі Купалы, іншыя -- на плошчы Якуба Коласа.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць абгрунтаваным афіцыйнае папярэджаньне старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.
23 сакавіка ў гатэлі "Bristol" у Варшаве адбудзецца канфэрэнцыя “Як дэмакратызаваць Беларусь?” Яе арганізавалі Польскі інстытут міжнародных справаў і амбасада Вялікай Брытаніі ў Варшаве. Інфармацыйным фундатарам выступае тэлеканал “Белсат”.
БНФ, БХД, рух салідарнасьці "Разам", кампанія "Гавары праўду" вырашылі памяняць фармат адзначэньня 25 сакавіка. "Малады Фронт" і "Эўрапейская Беларусь лічаць, што адмяняць акцыю непрымальна.
Сёньня каля будынка суду Маскоўскага раёну Менску адбылася прэсавая канфэрэнцыя сябраў аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі. Мікола Дземідзенка заявіў, што "Малады Фронт" трымаецца ранейшай пазыцыі і заклікае ўсіх прыйсьці на Плошчу Якуба Коласа.
21 сакавіка на пасяджэньні аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі вырашана не праводзіць у Менску шэсьця і мітынгу, а ўскласьці кветкі да помніка Янку Купалу. Аднак «Малады фронт» плянуе прыйсьці на плошчу Якуба Коласа.
Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску вырашыў не праводзіць шэсьця і мітынгу. Пра гэта радыё «Свабода» паведаміў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пасьля сёньняшняга пасяджэньня аргкамітэту.
Беларускае МЗС заклікала ўдзельнікаў міжнароднай апэрацыі ў Лібіі неадкладна спыніць баявыя дзеяньні, бо яны "выходзяць за рамкі рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН". Як у Беларусі рэагуюць на пачатак міжнароднай апэрацыі ў Лібіі?
Сёньня ў Брусэлі на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу мае быць прынятае рашэньне аб пашырэньні сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забараняецца ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.
Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне 25 сакавіка мітынгу на плошчы Бангалор у Менску. Заяўнікі прасілі дазволу на збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі на плошчы Якуба Коласа, адтуль шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы, дзе і меўся адбыцца мітынг.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што "Беларусь разглядае Раду бясьпекі ААН як цэнтральны элемэнт глябальнай сыстэмы бясьпекі. Мы лічым яе рашэньні абавязковымі для ўсіх краін-сябраў ААН".
Камэнтуючы сытуацыю вакол Лібіі, палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе, што ніякіх аналёгіяў зь Беларусьсю не праглядаецца.
Расейскі праваабаронца Андрэй Юраў па патрабаваньні беларускіх праваахоўных органаў пакінуў Беларусь раніцай 18 сакавіка. Беларускі МЗС пакуль не даў падрабязных тлумачэньняў адносна дэпартацыі Юрава.
У Маскве абураныя затрыманьнем і выдварэньнем з тэрыторыі Беларусі кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, вядомага праваабаронцы Андрэя Юрава.
Расейскаму праваабаронцу Андрэю Юраву беларускія ўлады прадпісалі пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам 24 гадзін з моманту ўведамленьня. МЗС Беларусі заявіла, што ня ведае пра сьпіс неўязных расейцаў у Беларусь.
На паседжаньне Рады пры прэзыдэнце Расеі па грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека будзе вынесена пытаньне адносна затрыманьня расейскага праваабаронцы Андрэя Юрава ў Менску.
У амбасадзе Расеі ў Беларусі чакаюць тлумачэньняў ад беларускага Міністэрства замежных спраў у сувязі з затрыманьнем расейскага праваабаронцы Андрэя Юрава.
Загрузіць яшчэ