Маці, брат і сын Сяргея Каваленкі сустрэліся зь ім у менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.
<b>9.50</b> Пачалося гадзіннае спатканьне Сяргея Каваленкі з братам Віталём і сынам Валянцінам.
«Трэба менш нэрвавацца». З такой парадай зьвярнуўся амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў пасьля таго, як прагаласаваў на выбарах прэзыдэнта Расеі.
Алена Каваленка напісала заяву ў пракуратуру з просьбай зьмясьціць свайго мужа Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь.
Ці працягнулі Вінаградаў і Арцыбашаў галадоўку пратэсту? Зьмітру Бандарэнку паставілі яшчэ адзін дыягназ. Навіны палітвязьняў.
2 сакавіка Алена Каваленка, жонка галадоўніка Сяргея Каваленкі, пазваніла ў офіс Міжнароднага Чырвонага Крыжа ў Жэнэве з просьбай аб дапамозе.
Судзьдзя Першамайскага суду Віцебску Алена Жук дазволіла сваякам Сяргея Каваленкі сустрэцца зь ім у Менскім рэспубліканскім турэмным шпіталі.
2 сакавіка актывісты «Маладога фронту» вывесілі расьцяжку на плоце амбасады Нямеччыны ў Беларусі на вуліцы Румянцава ў Менску.
«Яго наведаў адвакат. Сказаў, што ён па-ранейшаму галадуе, патрабуе пераводу ў цывільны шпіталь і зьмены меры стрыманьня. Адчувае сябе вельмі слабым, скардзіцца, што яму цяжка і ляжаць і сядзець».
У якіх умовах будзе адбываць пакараньне Алесь Бяляцкі? Пасьля двух тыдняў маўчаньня ад Андрэя Саньнікава прыйшоў кароткі ліст. Мікалай Статкевіч ацаніў дэмарш эўрапейскіх амбасадараў. Зьмітра Дашкевіча вярнулі з карцэра ў ранейшую камэру.
Жонцы былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча Марыне Адамовіч стала вядома ягоная рэакцыя на дыпляматычны крызіс, які выбухнуў у Беларусі пасьля новых санкцыяў Эўразьвязу адносна беларускага рэжыму.
Якое фінансаваньне атрымліваюць у Беларусі разнастайныя спэцслужбы, на што грошай у розныя гады выдаткоўваецца болей, а на што меней, дасьледаваў наш карэспандэнт.
Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук паведаміла «Свабодзе»: «Сёньня мне стала вядома, што Алесь ужо ў Бабруйскай калёніі. Яго даволі хутка прывезьлі зь менскага СІЗА. Падрабязнасьцяў больш няма».
Алена Каваленка заявіла, што яе мужа, віцебскага актывіста Сяргея Каваленку ўвечары 28 лютага перавезьлі зь Віцебскага СІЗА ў турэмны шпіталь пры СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
28 лютага ў Віцебскім сьледчым ізалятары зь вязьнем Сяргеем Каваленкам сустрэлася ягоная жонка Алена.
У Зьмітра Дашкевіча скончыўся 10-дзённы тэрмін пакараньня карцэрам, але ці не атрымае палітвязень яшчэ адзін тэрмін — няма гарантыі. Зьміцер Бандарэнка расказвае пра настроі сваіх сукамернікаў. Мікалая Статкевіча выпрабоўваюць холадам. Эдуарду Лобаву дазволілі спатканьне з маці.
Сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу пашыраецца яшчэ на 21 асобу. Як да гэтага паставіліся сваякі палітвязьняў?
Ад Алеся Бяляцкага прыйшла паштоўка з просьбай перадаць яму ежу, але на «Валадарцы» адмовіліся прымаць перадачу. Зьміцер Бандарэнка скардзіцца на пагаршэньне здароўя. Жонка Мікалая Статкевіча прыняла за яго прэмію імя Юрыя Захаранкі «З узьнятым забралам». Маладафронтаўцы перадалі Паўлу Севярынцу прадукты для вялікага паста. Мікалай Аўтуховіч пазваніў маці.
Ляўрэатам прэміі імя Юрыя Захаранкі «З узьнятым забралам» за 2011 год стаў былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч.
Ляўрэатам прэміі «З адкрытым забралам» імя былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі стаў палітвязень, экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.
Загрузіць яшчэ