Алесь Бяляцкі даслаў ліст з ізалятара на Валадарскага. Зьміцер Дашкевіч патрабуе прынесьці яму ў карцэр Біблію. Навіны палітвязьняў.
Павал Вінаградаў асуджаны на 10 сутак. Аляксандра Арцыбашава затрымалі падчас суду пры спробе перадаць Вінаградаву сок і цыгарэты.
Суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў былога палітвязьня, актывіста руху «Гавары праўду» Паўла Вінаградава на 10 сутак адміністратыўнага арышту
Любоў Кавалёва, маці асуджанага на сьмерць за пасобніцтва ў тэракце 11 красавіка 2011 году ў менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва, спадзяецца, што сьмяротнае пакараньне сыну заменяць на іншае.
Андрэю Саньнікаву ў Віцебскай калёніі знайшлі працу. У Мікалая Аўтуховіча пагоршыўся зрок. Навіны палітвязьняў.
Суд Першамайскага раёну адхіліў пазоў менскай пэнсіянэркі Ніны Мірашнічэнкі да Беларусбанку аб кампэнсацыі стратаў, атрыманых у выніку леташняй дэвальвацыі беларускага рубля.
У Першамайскім судзе Менску пачаўся разгляд грамадзянскага пазову пэнсіянэркі Ніны Мірашнічэнкі да Беларусбанку. 81-гадовая жанчына патрабуе спагнаць з банку 55 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі грашовых і маральных стратаў.
Засуджанага да 4,5 гадоў зьняволеньня праваабаронца Алеся Бяляцкага пераводзяць у Бабруйскую калёнію.
З Інстытуту журналістыкі БДУ адлічылі моладзевую актывістку Насту Шулейку, якая брала ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі і сядзела за гэта на Акрэсьціна.
Паводле Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі, у 2011 годзе была спынена дзейнасьць 23 агентаў і супрацоўнікаў замежных спэцслужбаў.
У ноч на 15 лютага невядомыя размалявалі сьцены штаб-кватэры партыі БНФ, што месьціцца на вуліцы Чарнышэўскага, 3.
Мікалай Статкевіч даслаў жонцы «валянцінку». Для праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Жодзінскім СІЗА прынялі харчовую перадачу, але папярэдзілі, каб больш не прыносілі. Віцебскія праваабаронцы сочаць за станам здароўя Сяргея Каваленкі, які працягвае галадоўку. Зьмітру Бандарэнку не дазволілі пазваніць дамоў.
Раніцай 14 лютага актывіста партыі БХД з Рагачова Дзяніса Дашкевіча пад прымусам прывезьлі ў мясцовы райаддзел міліцыі, дзе ўручылі позву — зьявіцца ў РАУС аб 11 гадзіне. Пра вынікі размовы Дзяніс Дашкевіч паведаміў «Свабодзе», калі празь дзьве гадзіны выйшаў з РАУС.
Калегія Менскага гарадзкога суда па грамадзянскіх справах адхіліла скаргу Валянціна Стэфановіча на пастанову Партызанскага суду Менску.
Алеся Бяляцкага яшчэ трымаюць у Жодзінскім СІЗА
Натальля Пінчук зьбіраецца ў панядзелак ехаць у Жодзіна, каб даведацца, дзе яе муж, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Сваякі Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі ня вераць чуткам пра іх хуткае вызваленьне. Мікалаю Аўтуховічу ў гарадзенскай турме паабяцалі «не ствараць подласьцяў». Эдуард Лобаў у івацэвіцкай калёніі нарыхтоўвае дровы.
Наста Палажанка атрымала ліст ад Зьмітра Дашкевіча, амаль цалкам прысьвечаны Андрэю Саньнікаву.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», 11 лютага ў Дзяржынску затрымалі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандра Тарнагурскага, Анатоля Жулетнікава і Ўладзімера Дзенісевіча.
«Хімік» Павал Севярынец атрымаў загад адміністрацыі камэндатуры прывесьці ў парадак усе свае справы.
Алег Воўчак мяркуе, што супраць яго ўжылі сплянаваную апэрацыю, каб пазбавіць магчымасьці выезду за мяжу.
Загрузіць яшчэ