Колькі Мікалая Статкевіча будуць везьці з Шклоўскай калёніі ў Магілёўскую турму? Алесь Бяляцкі ў Жодзінскім ізалятары заняўся літаратурнай працай. Павал Севярынец дапамагае наладзіць грамадзкую канфэрэнцыю па праблемах палітвязьняў. Віцебскі суд дагэтуль не адрэагаваў на скаргу адвакатаў Андрэя Саньнікава на начальніка калёніі. Эдуард Лобаў атрымаў ад сваякоў перадачу зь лекамі.
Наступным пасьля Мікалая Статкевіча ў крытай турме можа апынуцца Мікалай Аўтуховіч, якога будуць судзіць у калёніі 17 студзеня. Чым тлумачыцца дадатковы ціск на палітвязьняў?
Асуджаны на сьмерць за пасобніцтва ў тэрарызьме Ўладзіслаў Кавалёў зноў стаў атрымліваць лісты з волі. Ад яго таксама даходзяць лісты. Пра гэта паведаміла маці асуджанага Любоў Кавалёва. «З 16 сьнежня зьвестак ад яго не было, а зараз пачалі прыходзіць лісты», — кажа Любоў Кавалёва.
Журналіст Аляксандар Баразенка, арыштаваны за тое, што здымаў на відэа акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, працягвае ў ізалятары галадоўку пратэсту.
Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» заявіў пра ціск уладаў на заснавальнікаў пасьля падачы дакумэнтаў у Мін’юст на рэгістрацыю партыі.
Агляд навінаў палітвязьняў.
Баразенку – 11 сутак арышту, Каваленку – 15 сутак.
24 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе разгледзяць скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд Першамайскага суду Менску.
Пракуратура не даслала ў суд дакумэнты для разгляду пазову інваліда Ўладзімера Марозава. Лекары накіроўваюць яго на псыхіятрычную экспэртызу.
Ці атрымаў вязень Шклоўскай калёніі Мікалай Статкевіч віншаваньні з Калядамі ад Джорджа Буша і Вацлава Гаўла?
Былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў спрабуе абскардзіць адміністрацыйнае пакараньне, якое ён атрымаў пасьля 19 сьнежня.
У асуджанага на пажыцьцёвае зьняволеньне грамадзяніна Азэрбайджану беларускія турэмшчыкі парвалі Каран, сьвятую кнігу для кожнага мусульманіна. Сваякі асуджанага зьвярнуліся ў пракуратуру, да праваабаронцаў і журналістаў.
За што кінулі на нары на Новы год моладзевых актывістаў? Міколу Статкевіча будуць судзіць 12 студзеня.
Палітвязьню пагражае прызначэньне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэньні турэмнай дысцыпліны
2 студзеня былы палітвязень Плошчы, актывіст «Гавары праўду» Павал Вінаградаў пакараны 7 суткамі адміністрацыйнага арышту.
Беларусы працягваюць абмяркоўваць красавіцкі тэракт у менскім мэтро, які забраў жыцьці 15 жыхароў сталіцы.
Жанчыны з грамадзкага камітэту «Вызваленьне» правялі прэсавую канфэрэнцыю, якая супала з гадавінай гэтай ініцыятывы, заснаванай сваякамі арыштаваных за Плошчу.
Адвакаты Саньнікава зьбіраюцца падаць пазоў у Віцебскі суд на начальніка калёніі «Віцьба-3» Віталя Агнісьцікава.
Былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Палудзень — адзін зь некалькіх дзесяткаў высокапастаўленых чыноўнікаў зь дзяржаўнага кадравага рэестру, якіх могуць аддаць пад суд за карупцыю ды іншыя злачынствы.
Загрузіць яшчэ