Маці асуджанага Ўладзіслава Кавалёва падзялілася зьвесткамі пра ўмовы, у якіх яго трымаюць:
«Сядзіць дагэтуль у ізалятары КДБ, у адзіночцы. Ноччу ляжыць прыкаваны да ложка, удзень ёсьць крыху магчымасьць хаця б пахадзіць па камэры. У памяшканьні ўвесь час гарыць сьвятло і там ўсталявана відэакамэра, то бок ён увесь час пад відэанаглядам. Удзень вельмі часта да яго заходзяць кантралёры. Зараз разам з адвакатам знаёміцца з пратаколам працэсу, гэта працягнецца да 16 студзеня. А 17-га ў яго дзень нараджэньня, дык паспрабую атрымаць кароткачасовае спатканьне, можа ўдасца. Пакуль пасьля суду мы бачыліся толькі раз».
Пра тое, ці лістуецца са сваякамі Дзьмітрый Канавалаў і ці падаў ён прашэньне аб памілаваньні, невядома.
30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі прызнаў вінаватымі ў тэракце ў мэтро Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва і прысудзіў іх да вышэйшай меры пакараньня. У выніку тэракту ў мэтро 11 красавіка 2011 году загінула 15 чалавек, дзясяткі былі параненыя.