«Будзьце вы праклятыя, марыянэткі!» — выкрыкнуў Ігар Азаронак, калі пачуў вырак.
Агляд навінаў палітвязьняў
Пракуратура пачала праверку па заяве журналісткі Ірыны Халіп аб завядзеньні крымінальнай справы супроць міліцыянтаў. Зьміцер Бандарэнка паведаміў, чаму ня можа ў лістах камэнтаваць палітычныя падзеі. Адвакат Эдуарда Лобава накіравала скаргу на прысуд актывісту ў Вярхоўны суд. Ад праваабаронцы Алеся Бяляцкага даходзяць лісты, але толькі напісаныя з «Валадаркі».
Суд прызнаў Аляксандра Крутога псыхічна хворым і накіраваць у лякарню на нявызначаны тэрмін да выздараўленьня і наступнай экспэртызы. А таксама пакінуць яго пад вартай.
Мікалай Статкевіч заклікае правесьці акцыі салідарнасьці ў гадавіну разгону Плошчы. Жонка польскага прэзыдэнта падтрымала Андрэя Саньнікава. Лідэра «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч вітае адзначэньне калегамі гадавінаў Слуцкага паўстаньня.
Павал Севярынец азнаёміўся з кнігай Радыё Свабода пра палітвязьняў. Маці Андрэя Саньнікава мяркуе, што апошні ліст сына быў напісаны ў незвычайных умовах. Зьміцер Бандарэнка накіраваў скаргу на рашэньне мэдычнай камісіі адносна ягонага фізычнага стану. Як Мікалай Статкевіч прапануе змагацца з інфляцыяй?
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін на сустрэчы з кіраўніком «Газпрому» Аляксеем Мілерам 3 сьнежня выказаўся за падвышэньне заробкаў супрацоўнікаў кампаніі «Белтрансгаз», якая цяпер належыць Расеі.
Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы, сёньня перавялі ў Жодзінскі сьледчы ізалятар. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Суд не задаволіў скаргу Стэфановіча, і рашэньне аб тым, што праваабаронца павінен сплаціць падаткавікам штраф, уступіла ў законную сілу. У другім працэсе, наконт спагнаньня падаткаў, абвешчаны перапынак да 16 сьнежня.
Ці законна тое, што рэчавыя доказы ў справе Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва будуць неўзабаве зьнішчаныя?
У Маскоўскім судзе Менску пачаўся разгляд пазову былой выкладчыцы Натальлі Васілевіч да Беларускага інстытуту правазнаўства. Справу вядзе судзьдзя Вольга Гусакова.
29 лістапада пад Пружанамі (Берасьцейская вобласьць) разьбіўся вайсковы гэлікоптэр МІ-24. Тры чалавекі экіпажу загінулі.
Удзельнікі форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» прынялі рэзалюцыю ў абарону Алеся Бяляцкага і асудзілі беларускія ўлады за рэпрэсіі супраць праваабаронцы і палітычных апанэнтаў.
Грамадзкая кампанія «Справаводзтва па-беларуску» накіравала ўсім 64 сябрам Савету Рэспублікі прапанову зьмяніць закон аб мовах, каб ураўнаць ўжываньне беларускай і расейскай.
Міліцыянты затрымалі актывіста «Плятформы» Юрыя Чыгілейчыка, якога пазьней бачылі жорстка зьбітага.
29 лістапада невядомыя хакеры ўзламалі сайт папулярнага «Радыё Рацыя», якое вяшчае на Беларусь з польскага Беластоку.
Мікалай Статкевіч зноў працуе на турэмнай лесапілцы. Адвакат Андрэя Саньнікава паскардзілася ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Бандарэнка выходзіць на мыліцых на ранішнюю зарадку.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў, кіраўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Палудзень пракамэнтаваў падзеі мінулых выходных у Крупках з удзелам сваіх падначаленых.
Пікет салідарнасьці з праваабаронцам зь «Вясны» Алесем Бяляцкім, асуджаным 24 лістапада на 4,5 году зьняволеньня, прайшлі ля беларускіх пасольстваў у Вільні і Стакгольме.
Адвакаты актывістаў анархісцкага руху Ігара Аліневіча і Аляксандра Францкевіча падалі ў Вярхоўны суд скаргі на вынесеныя ім прысуды. Днямі скаргу ў Вярхоўны суд накіруе і Мікалай Дзядок.
Загрузіць яшчэ