Жонка лідэра АГП напісала скаргу ў пракуратуру адносна умоваў утрыманьня мужа і ліставаньня зь ім. Някляеву гэтак і не дазволілі разьвітацца з актывісткай ягонага выбарчага штабу Навумавай, якая памерла 10 сакавіка. Сям'я Ліхавіда атрымала ліст ад экс-прэм'ера Бэльгіі.
11 сакавіка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса выклікалі ў КДБ на допыт паводле справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня.
21 сакавіка ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца працэс над старшынём зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Зьмітром Дашкевічам і ягоным намесьнікам у арганізацыі Эдуардам Лобавым.
Тацяне Севярынец не ўдалося дамагчыся, каб яе сына Паўла напярэдадні посту наведаў сьвятар.
Грамадзяне Расеі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў у першым інтэрвію ацанілі прысуд, распавялі пра захады беларускіх сьледчых і выказалі падзяку амбасадзе Расеі за падтрымку.
Cёньня Маскоўскім судзе Менску адновяцца працэсы над удзельнікамі мітынгу пратэсту 19 сьнежня. Судзяць грамадзянаў Расеі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса, а таксама менскага прадпрымальніка Дзьмітрыя Мядзьведзя. А ў Вярхоўным судзе пачынаецца закрыты працэс над сьледчай Генпракуратуры Сьвятланай Байковай.
Алесь Лукашоў далучыўся да дзейнасьці Маладога Фронту у Лідзе яшчэ ў школьным узросьце. Перад выбарамі Лукашоў працаваў у камандзе Ўладзіміра Някляева.
9 сакавіка маці Андрэя Саньнікава спрабавала перадаць сыну ў турму КДБ харчы. «Частку харчоў, якія раней перадаваць дазвалялі, зноў чамусьці не ўзялі», — паведаміла Ала Уладзіміраўна.
9 сакавіка ў Пухавіцкім раённым судзе пачаўся разгляд пазову былой настаўніцы гісторыі Натальлі Ільініч да адміністрацыі Талькаўскай школы. Настаўніца дамагаецца, каб яе аднавілі на працы.
Бацька актывіста штабу Някляева Паўла Вінаградава атрымаў ліст ад былога прэм’ера Бэльгіі са словамі падтрымкі і салідарнасьці.
У Пухавіцкім раённым судзе сёньня павінны разгледзіць пазоў былой настаўніцы гісторыі Натальлі Ільініч да адміністрацыі Талькаўскай школы. На папярэднім паседжаньні дырэктар школы Натальля Меркуль адмовілася аднавіць настаўніцу на працы.
Наста Палажанка адзначыла асаблівую ролю жанчын у дэмакратычным руху Беларусі. Сярод тых, хто перадаў кветкі Ірыне Халіп — экс-сьпікер Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч. Марына Фядута разам з Аляксандрам Фядутам чытаюць вершы Мандэльштама. Анатоль Лябедзькі павіншаваў жонку з 8 сакавіка вершам.
Дачка і ўнучка Уладзімера Някляева не змаглі зь ім сустрэцца. Ала Саньнікава адправіла сыну ў турму віншавальную тэлеграму з днём нараджэньня. Міколу Статкевічу адмовілі ў спатканьні з жонкай.
Праваабаронца Алег Воўчак атрымаў ліст ад свайго сябра, вязьня івацэвіцкай калёніі Мікалая Аўтуховіча, які адбывае пяцігадовы тэрмін зьняволеньня за захоўваньне ў хаце некалькіх патронаў.
Тацяна Севярынец: «Я пачытала і бачу, што гэта будзе сьветлы раман. Адлюстраваньне Паўла, а Павал сам сьветлы чалавек».
Людміла і Вольга Класкоўскія, маці і сястра Аляксандра Класкоўскага, якога трымаюць у СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ва ўдзеле у масавых непарадках 19 сьнежня, накіравалі заяву ў пракуратуру Беларусі на імя генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча.
Абвінавачаны ў справе 19 сьнежня Мікіта Ліхавід атрымаў спатканьне з маці. Дар’я Корсак паскардзілася ў пракуратуру на катаваньні яе мужа Алеся Атрошчанкава ў КДБ. Аляксандра Фядуту зноў дапыталі.
4 сакавіка менчуку Сяргею Хіневічу прапанавалі звольніцца на ўласнае жаданьне.
У маці Андрэя Саньнікава не прынялі для яго звычайную харчовую перадачу. Маці Паўла Севярынца адмовілі ў спатканьні з сынам. Аляксандар Фядута ўяўляе, які будзе прысуд па ягонай справе.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка быў дапытаны ў прысутнасьці адваката. Мікіта Ліхавід закончыў азнаямленьне са справай. Лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавезьлі на Валадарку.
Загрузіць яшчэ