30 жніўня адвакат Тамара Сідарэнка наведала ў жодзінскім сьледчым ізалятары актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуру. Гэта было першая сустрэча адваката з падабаронным з 18 жніўня, калі Міхася Башуру перавялі зь менскага ізалятару ў жодзінскі.
30 жніўня ў сьвеце адзначаюць дзень зьніклых бязь зьвестак. У Беларусі штогод знаходзяць каля паўтысячы раней зьніклых людзей. Чаму сярод іх няма Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага?
Адвакат наведаў у калёніі свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча. Чаму скарга адваката на незаконнае ўтрыманьне актывіста "Гавары праўду" Міхася Башуры нават не накіроўваецца у Менгарсуд? Сястра Андрэя Бандарэнкі рыхтуецца да спатканьня зь ім у калёніі.
27 жніўня Тамара Сідарэнка, якая абараняе актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуру, паслала тэлеграму старшыні Менскага гарадзкога суду, пратэстуючы супраць бязьдзейнасьці адносна разгляду яе скаргі.
Паводле літоўскіх мэдыяў, праз дзень пасьля таго, як літоўскі паліцэйскі Банкаўскас вярнуўся зь Беларусі, яго выклікалі на допыт ў мясцовую службу бясьпекі ДГБ.
Сталі вядомыя пратаколы допыту бізнэсоўца Паўла Малочкі, запісаныя Сьвятланай Байковай, якія сьведчаць пра сапраўдныя маштабы карупцыі ў мытні, памежным камітэце і КДБ.
Былы пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір патрапіў у шпіталь, "дзе прайшоў курс лячэньня. Пасьля лячэньня яго зноў накіравалі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага".
З гарадзенскага ізалятару вызвалены літоўскі паліцэйскі Лайманас Банкаўскас, якога затрымалі 16 жніўня, абвінаваціўшы ў правозе наркотыкаў.
"Куды ён пайшоў, мы ня ведаем. Ён свабодны чалавек і можа накіроўвацца куды заўгодна", - паведамілі ў консульстве.
Павал Севярынец ухваліў ідэю лідэра КХП-БНФ абвясьціць 2011-ты Годам незалежнасьці.
Расьсьледаваньне справы актвіста "Гавары праўду" Міхася Башыру могуць cкончыць 30 жніўня.
Апэляцыйны суд Менскага гаспадарчага суду адхіліў скаргу ўстановы "Рух наперад" адносна ранейшага рашэньня аб прызнаньні юрыдычна нікчэмнай дамову аб арэндзе офіса для ўстановы, што дае падставу Менгарвыканкаму закрыць арганізацыю.
На хатні арышт зьмененая мера ўтрыманьня для сьледчай па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятланы Байковай, якая правяла за кратамі паўгода.
У гаспадарчым судзе Менску пачаўся разгляд скаргі ўстановы "Рух наперад" на ранейшае рашэньне гэтага суду аб прызнаньні юрыдычнай нікчэмнасьці дамовы аб арэндзе офісу ўстановай, што дае Менгарвыканкаму падставу для яе ліквідацыі.
24 жніўня актывісты кампаніі "Гавары праўду" сустракаліся з дэпутатамі Менгарсавета і спрабавалі высьветліць іх стаўленьне да перайменаваньня адной з вуліц Менска ў вуліцу імя Быкава.
Сьледчыя КДБ, якія вядуць справу арыштаванай сьледчай генэральнай пракуратуры Сьвятланы Байковай, падпісалі пастанову аб падаўжэньні расьсьледаваньня.
Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтейн падаў у адстаўку пасьля таго, як 20-гадовая жыхарка Менску абвінаваціла дыплямата ў сэксуальных дамаганьнях.
Актывісты беларускіх дэмакратычных арганізацыяў заклікаюць дамагацца перайменаваньня гарадоў, якія носяць імёны адказных за расстрэл у Катыні.
23 жніўня ў Рызе міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі Сяргей Мартынаў і Айвіс Роніс падпісалі дамову пра спрошчаны парадак перасячэньня мяжы жыхарамі памежных раёнаў.
Міністэрства абароны прыняло пастанову № 34 адносна абмежаваньня выезду за мяжу для тых, хто ўхіліўся ад службы ў войску. Дакумэнт прапісвае парадак накладаньня такога абмежаваньня на прызыўніка і зьняцьця гэтай забароны.
Загрузіць яшчэ