У Берасьці міліцыянты перашкодзілі даць хабар памерам 150 мільёнаў рублёў, які прызначаўся прадстаўнікам кантрольных органаў. Паводле назіральнікаў, наступ сілавікоў на Камітэт дзяржкантролю на чале зь Зянонам Ломацем працягваецца.
Мікалай Аўтуховіч даслаў сябрам першы ліст з івацэвіцкай калёніі. Выйшаў на волю былы міліцыянт Міхаіл Казлоў, якога судзілі разам з Аўтуховічам. Актывіст "Гавары праўду" Міхась Башура да суду будзе знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары.
Былы міліцыянт Міхаіл Казлоў датэрмінова выйшаў на волю, скарыстаўшы амністыю. Зьвесткі "Свабодзе" пацьвердзіў адвакат Казлова Барыс Ляскоўскі.
У Беларусь штодня прыяжджае некалькі тысяч турыстаў, у тым ліку некалькі дзесяткаў з Грузіі. Ці праўда, што большасьць зь іх выкарыстоўваюць Беларусь як транзытны калідор ў Расею?
Паводле адваката Тамары Сідарэнкі справу актывіста "Гавары праўду" Міхася Башыру сьледзтва зьбіраецца завяршыць да 26 жніўня.
Працягваецца скандал вакол затрыманьня на беларускай мяжы западозранага у перавозе наркотыкаў адказнага літоўскага паліцэйскага Лайманаса Банкаўскаса.
У некаторых міністэрствах і ўстановах пачалі кантраляваць, ці праглядаюць супрацоўнікі фільм "Хросны бацька". Калі нехта заўважаны ў праглядзе крамольнай стужкі, адказным за "ідэалёгію" выносяць пакараньні.
Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Міхасю Башуру выставілі абвінавачаньне ў падробцы дакумэнтаў, за што яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня. Не выключаецца, што заўтра затрыманага перавядуць ў Жодзінскі ізалятар.
Актывіст кампаніі "Гавары праўду" падазраецца ў падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту.
Новая стужка НТВ прысьвячалася крыніцам прыбыткаў сям'і Аляксандра Лукашэнкі, залежнасьці беларускага бізнэсу ад карумпаванай улады, а таксама тэме псыхічнага здароўя кіраўніка Беларусі.
15 жніўня ў Польшчы адзначаецца 90-годзьдзе перамогі ў бітве за Варшаву паміж войскамі адроджанай Польшчы і дывізіямі чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Тухачэўскага. Пра тое, чаму тая бітва атрымала назву «Цуд над Віслай» і які ўплыў яна мела на лёсы Польшчы і Беларусі — гутарым з гісторыкам Валянцінам Голубевым.
Былы палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў, які атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне, напярэдадні паказу па канале НТВ трэцяй часткі фільма «Хросны бацька» пракамэнтаваў апошнія зьвесткі пра датычнасьць беларускіх кіраўнікоў да карупцыі.
У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі не камэнтуюць арышт начальніка ўправы расьсьледаваньняў злачынстваў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю Дзьмітрыя Адамовіча ў сувязі з падазрэньнямі ў карупцыі. Назіральнікі кажуць пра новы віток барацьбы КДБ і Дзяржкантролю.
Павал Шарамет мяркуе, што за чарговым наступам КДБ на Камітэт дзяржкантролю стаіць каманда памочніка прэзыдэнта Віктара Лукашэнкі.
У кампаніі «Гавары праўду» кажуць, што будуць абараняць усімі законнымі сродкамі сваіх актывістаў, якія падпалі пад рэпрэсіі за грамадзкую актыўнасьць.
Дзе цяпер былы дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў, які летась выйшаў на волю і скардзіўся на тое, што яму цяжка будзе працаўладкавацца? Якія лёсы былых высокапастаўленых чыноўнікаў, якіх асудзілі за карупцыю?
Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Менску Сяргей Германовіч спыніў адміністрацыйныя справы супроць валянтэраў кампаніі «Гавары праўду» Вячаслава Мухі і Паўла Сегава, якіх міліцыя абвінаваціла ў дробным хуліганстве.
Суд Кастрычніцкага раёну Менска апраўдаў актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Паўла Сегава і Вячаслава Муху, якіх абвінавачвалі ў дробным хуліганстве. 5 жніўня актывісты былі затрыманыя на менскім чыгуначным вакзале. У іх былі ўлёткі кампаніі "Гавары праўду".
Актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуру з суботы 7 жніўня трымалі ў ізалятары на Акрэсьціна, падазраючы ў дзеяньнях, якія маглі адбыцца два гады таму.
Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Міхась Башура быў затрыманы 7-га жніўня паводле справы аб падробцы і збыце фальшаваных дакумэнтаў, штампаў, пячатак і блянкаў.
Загрузіць яшчэ