На працэсе па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына зроблены перапынак на адзін дзень. Адвакаты просяць час на тое, каб разабрацца са скаргай Аляксандра Ларына. Як выявілася, у пачатку свайго арышту ў 2009 годзе Аляксандр Ларын скардзіўся на незаконныя дзеяньні сьледчых адносна яго.