Беларусь стала адной зь першых у Эўропе краінаў, дзе палёты нацыянальных авіяперавозчыкаў адноўленыя цалкам, у тым ліку ў заходнім кірунку, і дзе прымаюць фактычна ўсе самалёты. Намесьнік кіраўніка кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец распавёў «Свабодзе» пра сытуацыю на поўдзень 21 красавіка:
«Прыляцелі самалёты з Тбілісі, Тэль-Авіву, „Унукава“ — Масква, выкананы рэйс „Шарамецьева“ — Масква і ў адваротным кірунку, вылецеў самалёт у Амстэрдам, вылецеў у Лёндан, вяртаецца самалёт з Кіева, вылецеў яшчэ рэйс у „Шарамецьева“. Плянуюцца сёньня рэйсы ў Рым, у „Дамадзедава“ і „Шарамецьева“ ў Маскву, у Варшаву, Тбілісі, Франкфурт, Калінінград, „Унукава“ — Масква, Санкт-Пецярбург. Сёньня лятаем паўсюль, куды было заплянавана».
Паводле Ігара Чаргінца, «Белавія» цалкам вяртае грошы за здадзеныя квіткі, але ня сплачвае кампэнсацыю за нязручнасьці ў сувязі з адменай рэйсаў. «Бо гэта форс-мажор, у нас фактычна гэтаксама, як і ў Эўропе», — сказаў прадстаўнік «Белавія».
У даведцы аэрапорту «Менск-2» паведамілі, што сёньня былі адмененыя толькі два рэйсы. Не паляцеў самалёт «Люфтганзы» на Франкфурт і «Эстонскіх авіялініяў» у Талін.
У Эўропе паступова таксама здымаюць забарону на палёты. Тлумачаць гэта найперш тым, што вывяржэньне вулькана ў Ісьляндыі зьменшылася. У гэтых умовах меркаваньні адмыслоўцаў падзяліліся: адны кажуць пра шкоду для рухавіка нават ад невялікай дозы вульканічнага пылу, другія — што рызыка невялікая, а вось фінансавыя страты ад адмены авіярэйсаў катастрафічныя. А што кажуць адносна небясьпекі вульканічнага попелу для самалётаў беларускія адмыслоўцы? Былы бортінжынэр Анатоль Заўялаў пракансультаваў «Свабоду»:
«У нас усе рухавікі турбавінтавыя, якія маюць восевы кампрэсар. Гэта не цэнтрабежны кампрэсар, які стаяў на вайсковых „МІГах“. Натуральна, калі ўвайсьці ў вульканічнае воблака, то часткі попелу заб’юць кампрэсар, а таксама камэру згараньня. Рухавік спыніцца. Вось галоўная небясьпека».
Другая праблема, паводле авіятара Заўялава, — тая, што паветра трапляе ў самалёт звонку і адмыслова сьціскаецца, у выніку канцэнтрацыя пылу ў самалёце можа пашкодзіць дыханьню. Анатоль Заўялаў згадаў палёты над Данбасам у 1980-я гады:
«У кабіне не было чым дыхаць. Там жа копаць, чорны дым з трубаў, з домнаў падымаюцца языкі полымя. Але ўсё ж дым ня быў вельмі канцэнтраваны, таму на рухавікі гэта не ўплывала».
Паводле назіраньняў бортінжынэра Анатоля Заўялава, канцэнтрацыя вульканічнага попелу ў небе над Беларусьсю такая, якая не ўяўляе небясьпекі для рухавікоў самалётаў. «Інакш бы самалёт з Бакіевым не пасадзілі ў Менску», — мяркуе авіятар. Анатоль Заўялаў не выключае, што зрынутага прэзыдэнта Кіргізіі прывезьлі ў Менск на самалёце «ІЛ-76» транспартнай авіяцыі, які мог без праблемаў сесьці на вайсковым лётнішчы ў Мачулішчах пад Менскам:
«Маглі па яго „ІЛ-76“ прыслаць, ён жа прыляціць без дазапраўкі. Вунь яны ў Віцебску стаяць і ў Менску, у Мачулішчах».
21 красавіка кіраўнік Службы бясьпекі Лукашэнкі Андрэй Уцюрын адзначыў беларускіх лётчыкаў, якія прывезьлі Бакіева і ягоную сям’ю. «Трэба сказаць асаблівы дзякуй нашым авіятарам, што яны змаглі пасадзіць самалёт у гэтых складаных мэтэаўмовах», — сказаў спадар Уцюрын, але не ўдакладніў, на якім самалёце прывезьлі Бакіева і на які аэрадром. Лётчык Заўялаў лічыць гэтыя словы перабольшваньнем:
«Якія воблакі? Гэтыя, што былі? Ды гэта драбяза, нейкія кавалкі, зусім няшкодныя. Для такога самалёта гэта нішто».
«Прыляцелі самалёты з Тбілісі, Тэль-Авіву, „Унукава“ — Масква, выкананы рэйс „Шарамецьева“ — Масква і ў адваротным кірунку, вылецеў самалёт у Амстэрдам, вылецеў у Лёндан, вяртаецца самалёт з Кіева, вылецеў яшчэ рэйс у „Шарамецьева“. Плянуюцца сёньня рэйсы ў Рым, у „Дамадзедава“ і „Шарамецьева“ ў Маскву, у Варшаву, Тбілісі, Франкфурт, Калінінград, „Унукава“ — Масква, Санкт-Пецярбург. Сёньня лятаем паўсюль, куды было заплянавана».
Паводле Ігара Чаргінца, «Белавія» цалкам вяртае грошы за здадзеныя квіткі, але ня сплачвае кампэнсацыю за нязручнасьці ў сувязі з адменай рэйсаў. «Бо гэта форс-мажор, у нас фактычна гэтаксама, як і ў Эўропе», — сказаў прадстаўнік «Белавія».
У даведцы аэрапорту «Менск-2» паведамілі, што сёньня былі адмененыя толькі два рэйсы. Не паляцеў самалёт «Люфтганзы» на Франкфурт і «Эстонскіх авіялініяў» у Талін.
У Эўропе паступова таксама здымаюць забарону на палёты. Тлумачаць гэта найперш тым, што вывяржэньне вулькана ў Ісьляндыі зьменшылася. У гэтых умовах меркаваньні адмыслоўцаў падзяліліся: адны кажуць пра шкоду для рухавіка нават ад невялікай дозы вульканічнага пылу, другія — што рызыка невялікая, а вось фінансавыя страты ад адмены авіярэйсаў катастрафічныя. А што кажуць адносна небясьпекі вульканічнага попелу для самалётаў беларускія адмыслоўцы? Былы бортінжынэр Анатоль Заўялаў пракансультаваў «Свабоду»:
Калі ўвайсьці ў вульканічнае воблака, то часткі попелу заб’юць кампрэсар, а таксама камэру згараньня. Рухавік спыніцца.