У Беларусі завяршылася амністыя 2009 году, паведамілі агенцыі Інтэрфакс-Захад у Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС. Паводле міліцыянтаў, на волю у выніку амністыі выйшла каля 2 тысяч чалавек. Гэта тыя, хто кампэнсаваў страты, нанесеныя ў выніку злачынства. Яшчэ болей за 3 тысячы атрымалі зьніжэньне тэрміну пакараньня.