Целы загіблых польскіх памежнікаў даставілі зь месца катастрофы ў морг Берасьця для судова-мэдычнай экспэртызы. Падрабязнасьці расьсьледаваньня катастрофы польскага памежнага верталёта.
Целы загіблых польскіх памежнікаў дастаўленыя зь месца катастрофы ў морг Берасьця. 2 лістапада можа адбыцца судова-мэдычная экспэртыза целаў.
Працягвае галадоўку прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка. Справа Мікалая Аўтуховіча можа быць чарговым разам працягнутая на месяц. Палітвязень Андрэй Дубскі гэтак і не атрымаў у калёніі працу.
«Шмат калінінградзкіх маракоў нарадзіліся ў Беларусі, але зьвесткі пра тое, што ён дагэтуль грамадзянін Беларусі, не пацьвердзіліся».
Алега Ладуцьку пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў.
Служба бясьпекі прэзыдэнта адзначыла сваё 15-годзьдзе. Між тым зьвестак пра тое, ува што абыходзіцца гэтая служба дзяржаве, не становіцца болей.
Праваабарончы цэнтар “Вясна” сумесна зь Міжнароднай фэдэрацыяй правоў чалавека накіраваў у ААН справаздачу, у якой менскі АМАП і супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Менску абвінавачваюцца ў катаваньні ўдзельнікаў вулічных акцый апазыцыі.
Вярхоўны суд Беларусі пацьвердзіў сьмяротны прысуд жыхару Салігорску Андрэю Жуку. Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінай, дзе ўжываюць сьмяротнае пакараньне.
Судовая калегія Вярхоўнага суду пад старшынёўствам Валерыя Калінковіча, гэта намесьнік старшыні Вярхоўнага суду, пацьвердзіла прысуды, які раней былі вынесены Менскім абласным судом Андрэю Жуку, Івану Сарокіну і Ўладзімеру Марозу.
У Вярхоўным судзе сёньня аднавіўся працэс па скарзе трох чалавек, якіх абвінавацілі ў забойстве ў Салігорску касіра і вадзіцеля. Гэта Андрэй Жук, Іван Сарокін і Мароз. Пасьля перапынку суд вырашыць лёс гэтай скаргі.
Адвакат сустрэўся з Мікалаем Аўтуховічам. Што паведамляе Ул.Асіпенка пра сьледчыя дзеяньні? Арцёму Дубскаму дазволілі патэлефанаваць дадому. Чаго дамагаецца галадоўкай Бізнесовец Андрэй Бандарэнка?
Ва урочышчы Курапаты, дзе ляжаць дзесяткі тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, 24 кастрычніка прайшла талака. /img/icon-photogallary.gif
Як Вы адказалі на пытаньні пра родную мову і пра мову, якую Вы засвоілі з дзяцінства? Як ставіцеся да перапісу насельніцтва? З такімі пытаньнямі карэспандэнт “Радыё Свабода” зьвярнуўся да старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца.
“Радыё Свабода” зьвярнулася да вядомага мастака, намесьніка старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгора Сітніцы з пытаньнем: “Як Вы адказалі падчас перапісу на пытаньне адносна роднай мовы і ці ёсьць у Вас заўвагі да арганізатараў і выканаўцаў перапісу?”
“Радыё Свабода” запыталася ў вядомага рок-музыкі, стваральніка гурту “Уліс” Вячаслава Кораня: “Як Вы адказалі падчас перапісу на пытаньні пра родную мову і пра мову, якой карыстаецца ў жыцьці, і чаму?”
“Свабода” запыталася ў сакратара Цэнтрвыбаркаму Мікалая Лазавіка, як ён падчас перапісу адказаў на пытаньне адносна роднай мовы і мовы, якой карыстаецца ў сям’і.
Нягледзячы на заяву абароннага ведамства Польшчы, беларускае Мінабароны заявіла, што грамадзкасьць даведаецца аб прычынах падзеньня "Су-27" пазьней.
Сёньня ў Нясьвіжы адкрылася навукова-практычная канфэрэнцыя “Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні, вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцый”. Сярод гасьцей канфэрэнцыі былі князі Радзівілы.
Князі Мацей і Мікалай Радзівілы, якія адмыслова прыехалі з Польшчы, урачыста перадалі некаторыя экспанаты для будучага музэю.
Палітвязень Арцём Дубскі паведаміў маці, што яму дагэтуль не дазваляюць насіць цёплую вопратку.
Загрузіць яшчэ