Вада, а дакладней — лічыльнікі вады падзялілі грамадзянаў Беларусі на тых, хто плаціць за яе танна, і каму яна абыходзіцца амаль утрая даражэй.
Адвакат: “Ён вельмі слабы, выглядае яшчэ горш, але не зламаны. Зараз яму трэба аднаўляцца, каб далей змагацца ў судзе”.
Тацяна Ўланава: “У мужа хворае сэрца”.
Як паведаміла сёньня лекарка менскага сьледчага ізалятара на прыёме для сваякоў вязьняў, Мікалай Аўтуховіч працягвае галадоўку. Ідзе 91 дзень.
Як паведаміла лекарка менскага сьледчага ізалятара Мікалай Аўтуховіч працягвае галадоўку.
90 дзён, як пачаў галадоўку пратэсту прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Як пачуваецца вязень і што новага ў ягонай справе?
“Пакуль ён не прымае ежы. Мне Аўтуховіч сёньня казаў, што падумае, ці спыняць галадоўку".
Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча наведаў у сьледчым ізалятары ягоны адвакат Павал Сапелка.
Мікалая Аўтуховіча і яшчэ некалькі асобаў падазраюць у тэрарызьме. Яны нібыта рыхтавалі замах на кіраўніка Гарадзенскага аблвыканкаму і намесьніка міністра падаткаў і збораў.
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч галадуе ўжо 84 дні. Як пачуваецца вязень?
"Сказаў, што нібыта нешта зрушылася па ягоных судовых справах, але я дакладна ня ведаю”, — сказала лекарка сьледчага ізалятара. Пацьверджаньня ад адваката пра намер Аўтуховіча спыніць галадоўку няма.
Стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага ў справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча. Гэтым разам затрыманьне прайшло ў Менску.
У Ваўкавыску затрыманая дырэктарка фірмы “Ніка-таксі 22222” Людміла Парэмская. Назіральнікі не выключаюць, што затрыманьне зьвязанае са справай Мікалая Аўтуховіча, які галадуе ў ізалятары ўжо 83 дні.
7 ліпеня ў Ваўкавыску затрымалі Людмілу Парэнскую, дырэктарку прыватнай фірмы “Ніка-таксі 22222”, дзе да свайго арышту працаваў Мікалай Аўтуховіч.
У гарадзкім судзе Баранавічаў праходзіць адміністрацыйны працэс над мясцовай прадпрымальніцай Вольгай Мінько, якую абвінавацілі ў непадпарадкаваньні службовай асобе.
Адвакат Юрыя Лявонава Вадзім Мушынскі не выключае, што расьсьледаваньне працягнулі ажно да пачатку верасьня. Ён спасылаецца на сьледчага.
“Вырашылі: з паршывай авечкі хоць воўны клок. І пачалі мной гандляваць. Прычым гэта рабілася непрыхавана. Я сябе гэтак і адчуваў — як закладнік”.
Амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам 30 чэрвеня, сваё першае інтэрвію па прылёце дамоў у Нью-Ёрк даў Радыё Свабода.
1 ліпеня а 23-й гадзіне па менскім часе амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, напярэдадні памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам, прыляцеў у Нью-Ёрк, дзе ён стала жыве.
77-ы дзень ў менскім сьледчым ізалятары галадуе прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч. Афіцыйных паведамленьняў пра стан здароўя галадоўніка няма.
Загрузіць яшчэ