Гэты артыкул Крымінальнага кодэксу прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Мікалая Аўтуховіча ня вызваляць яшчэ сама меней месяц. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат Павал Сапелка, які бачыўся з Аўтуховічам у менскім сьледчым ізалятары на Валадарскага.
Расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі працягнутае да 3 ліпеня.
1 чэрвеня ў Менску памёр Аляксандар Патупа, бізнэсовец, выдавец і пісьменьнік, які стаў вядомы ў перабудову і з таго часу займаў прыкметнае месца ў грамадзка-палітычным жыцьці Беларусі.
Болей за тыдзень не выходзіць на працу кіраўнік менскай управы МНС Сямён Санько. Паводле некаторых крыніц, галоўны пажарны сталіцы нібыта арыштаваны паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару ў вялікім памеры і знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.
У пракуратуры Беларусі дагэтуль ня вырашылі, ці падаўжаць расьсьледаваньне справы Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі і Юрыя Лявонава.
Зьняволенага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча ў сьледчым ізалятары наведаў кіраўнік місіі АБСЭ у Беларусі Ганс-Ёган Шмідт.
30 траўня ў Данькаў-клюбе ў Менску адзначылі 10-годзьдзе часопісу “Студэнцкая думка”, закрытага ўладамі 4 гады таму, але ня зьнішчанага.
У Расеі затрыманыя кантрабандысты, якія гандлявалі запчасткамі для зэнітных ракетных сыстэм, скрадзенымі з вайсковых складоў пад Санкт-Пецярбургам. Сярод затрыманых ёсьць і грамадзяне Беларусі.
Неўзабаве споўніцца год, як на праспэкце Пераможцаў у Менску на афіцыйнае сьвята Дзень рэспублікі прагучаў выбух.
У Менскім сьледчым ізалятары працягваецца галадоўка прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, які пратэстуе супроць перасьледу і дамагаецца вызваленьня для сябе і сваіх сяброў Уладзімера Асіпенкі і Юрыя Лявонава.
У менскім сьледчым ізалятары працягвае галадоўку прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч
У 2009 годзе 1-я менская калёнія на вуліцы Кальварыйскай будзе расфармаваная. Чым яна была адметная, які сьлед пакіне ў найноўшай гісторыі Беларусі гэтая ўстанова, у якой утрымлівалі шмат вядомых асобаў?
28 маладых палітыкаў падпісалі заяву, якую гучна назвалі маніфэстам маладых лідэраў. Сярод падпісантаў Павал Севярынец, Алесь Міхалевіч, Артур Фінькевіч, Наста Палажанка.
Беларусь заняла другое месца ў Эўропе у тэмпах інфляцыі. На 6,5 працэнта падаражалі ў Беларусі спажывецкія тавары за першыя чатыры месяцы году, паведамляе статыстычная служба Эўразьвязу.
Адвакаты Ўладзімера Асіпенкі і Юрыя Лявонава кажуць пра яшчэ адну крымінальную справу з удзелам Мікалая Аўтуховіча, але не паведамляюць дэталяў.
Дзяжурны менскага сьледчага ізалятару заявіў “Свабодзе”, што нічога ня ведае пра стан здароўя Мікалая Аўтуховіча, які, па ранейшых зьвестках, працягвае галадоўку.
На думку старшыні БАЖ, беларускія мэдыі з дапамогай гэтай праграмы павінны працаваць больш прафэсійна, паварочвацца да дэмакратычных стандартаў.
Намесьнікамі старшыні абраныя Андрэй Бастунец, Аліна Суравец, Аляксандар Старыкевіч і Андрэй Аляксандраў.
Чыноўнікі Менгарвыканкаму кажуць, што для дынамічнага разьвіцьця Менску трэба зьнесьці большую частку прыватнай забудовы гораду і на яе месцы пабудаваць сучасныя шматпавярховыя дамы.
Загрузіць яшчэ