Адразу тры спробы рабунку банкаў адбыліся ў Менску мінулым месяцам. Чаму пачасьціліся гэтыя віды злачынстваў і якія захады трэба прадпрымаць, каб ня трапіць у лік ахвяраў рабаўнікоў?
Да трох гадоў абмежаваньня волі, гэтак званай “хіміі”, прысудзіў Драгічынскі суд былога міліцыянта Паўла Яльца, які з 1990-х гадоў ёсьць актывістам БНФ.
Сябры працоўнай групы дзеля стварэньня Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў назвалі “палітычна матываванай” адмову Мін’юсту зарэгістраваць гэтую арганізацыю.
Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала Асамблею няўрадавых арганізацыяў. Правабаронцы называюць заўвагі Мін’юсту прыдзіркамі.
У МЗС Беларусі адказалі на пытаньні “Свабоды” адносна заяў А.Лукашэнкі на адрас Расеі і магчымасьці дыялёгу з краінамі Эўразьвязу па праблемах правоў чалавека.
Беларусь разьлічвае і на пастаўкі з Расеі зьнішчальнікаў новага пакаленьня. “Адной мадэрнізацыяй дзейных самалётаў баяздольнасьць беларускай авіяцыі не падняць”.
Рада Эўропы вырашыла распачаць дыялёг аб выкананьні правоў чалавека ў Беларусі з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і праваабаронцамі. Як ставяцца да гэтай ініцыятывы ў Беларусі?
Сёньня ў Гомельскім абласным судзе будуць судзіць трох мужчын і жанчыну, якіх падазраюць ў забойстве Мікалая Макарэвіча, жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёну.
Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага ў 1999-ым годзе апазыцыянэра Віктара Ганчара, гэтак пракамэнтавала сёньняшнюю адстаўку Ўладзімера Навумава.
Дакладна 9 месяцаў таму на праспэкце Пераможцаў, дзе тысячы людзей сьвяткавалі Дзень Незалежнасьці, адбыўся выбух, ад якога пацярпела болей за 50 чалавек. Што перашкаджае міліцыі выйсьці на сьлед зламысьнікаў?
Сёньня ў Менску валянтэры Беларускага Хэльсынскага камітэту правялі акцыю супраць расізму і ксэнафобіі.
Міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава заклікаюць пайсьці ў адстаўку калегі, якія хаваюць свае імёны. Якія прэтэнзіі маюць міліцыянты да свайго міністра?
Прызначаны дзень, калі будзе разгледжаная скарга на прысуд праваабаронцы з Салігорску Яне Паляковай, якая 7 сакавіка скончыла жыцьцё самагубствам.
Менская абласная пракуратура завяла справу на адказнага супрацоўніка абласной управы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю, арыштаванага паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве. Назіральнікі кажуць, што барацьба спэцслужбаў абвастрылася і называюць магчымыя прычыны.
У Менску ад цяжкай хваробы памёр Алег Белавусаў, вядомы рэжысэр анімацыйнага і дакумэнтальнага кіно, аўтар сцэнараў і кніг, тэлежурналіст і публіцыст.
Міністар унутраных спраў Уладзімэр Навумаў заявіў пра падрыхтоўку чарговай амністыі. Ці праўда, што ўлады вымушаныя пайсьці на скарачэньне колькасьці вязьняў з-за эканамічнага крызысу, які адбіваецца на бюджэце?
Грамадзкія актывісты працягваюць патрабаваць, каб была заведзена крымінальная справа аб давядзеньні да самагубства праваабаронцы Яны Паляковай.
Юр’я Лявонава, Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенку арыштавалі 8 лютага. Іх падазраюць у падпалах, якія адбыліся 5 гадоў таму.
Паводле зьвестак, у Цэнтральным судзе Менску слухаецца справа супроць высокапастаўленага чыноўніка Камітэта дзяржкантроля, якога абвінавачваюць ў лабіраваньні інтарэсаў камэрцыйнай структуры.
Загрузіць яшчэ