Суд над старшынём праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім адкладзены да 16 лістапада. Як ставяцца да гэтага працэсу юрысты і праваабаронцы?
Сакратар Цэнтравыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік заявіў, што ЦВК ня мае інфармацыі пра перанос выбараў у Палату прадстаўнікоў на нейкую іншую дату.
У Палату прадстаўнікоў унесены папраўкі ў закон аб барацьбе з карупцыяй. Калі яны будуць прыняты, то дазваляць сумесную дзяржаўную службу блізкіх сваякоў можна будзе праз падзаконныя акты міністэрстваў і ведамстваў.
Ці адзначаюць у зьняволеньні 7 лістапада? Пра гэта распавядаюць цяперашні палітвязень Павал Севярынец і былыя палітвязьні Аляксандар Казулін, Міхаіл Чыгір, Андрэй Клімаў, Андрэй Бандарэнка.
З 2 па 4 лістапада ў Першамайскім судзе Менску праходзіў судовы працэс над старшынёй праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.
3 лістапада працягваўся судовы працэс над старшынёй праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім. Як ставяцца да гэтага крымінальнага перасьледу вядомага праваабаронца палітыкі і грамадзкія дзеячы?
Падтрымаць у судзе Алеся Бяляцкага прыйшлі вядомыя апазыцыйныя палітыкі, праваабаронцы, кіраўнікі дыпляматычных прадстаўніцтваў шэрагу краінаў Эўразьвязу і ЗША.
У беларускім Міністэрстве замежных спраў зьняпраўджваюць інфармацыю пра тое, што ў Лібіі затрымалі беларускіх вайскоўцаў. Са спасылкай на крыніцы ў Пераходнай нацыянальнай радзе Лібіі пра гэта паведамілі некаторыя інтэрнэт-рэсурсы.
У адрозьненьне ад шэрагу нядаўніх акцый салідарнасьці з палітвязьнямі, шэсьце на Дзяды 30 кастрычніка прайшло без затрыманьняў. Што кажуць пра вынікі шэсьця прадстаўнікі ўладаў і арганізатары?
Прадстаўнікі кампаніі «Эўрапейская Беларусь» заяўляюць, што акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі працягнуцца, у тым ліку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Сёньня ж з турмы на Акрэсьціна выходзіць затрыманы падчас першай акцыі 21 кастрычніка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Валанцэвіч.
У амбасадзе Лібіі ў Менску паведамілі, што Беларусь аказвае цяпер добрую падтрымку Лібіі і што ў Беларусі лекуюцца параненыя паўстанцы. Як камэнтуюць гэтую інфармацыю ў беларускіх афіцыйных структурах?
У выніку акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 кастрычніка, затрыманыя тры актывісты кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Непадалёк ад плошчы затрымалі таксама прадпрымальніка Андрэя Кабанава.
Падчас акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску затрымалі шэсьць чалавек. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі людзей за тое, што яны разгарнулі партрэты палітзьняволеных альбо выказвалі свае меркаваньні журналістам.
Арганізатары Народнага сходу і суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» мяняюць фармат правядзеньня акцыяў: народныя сходы плянуецца склікаць у дварах, а маўклівыя акцыі ўжо адбываюцца ў форме фотаакцыяў. Чаму так адбываецца і ці будзе гэта мець эфэкт?
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалася з затрыманьняў. Супрацоўнікі міліцыі, пагражаючы, абрывалі інтэрвію ўдзельнікаў журналістам.
24 кастрычніка ў Цэнтральным судзе Менску разглядаліся адміністрацыйныя справы затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася 21 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы. Аляксандар Валанцэвіч арыштаваны на 7 сутак, Сяргей Чаравяка — на 5 сутак.
Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў вінаватымі затрыманых на акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая прайшла 21 кастрычніка.
Зрынуты лібійскі лідэр Муамар Кадафі, які кіраваў краінай цягам 42 гадоў, загінуў пасьля таго, як яго захапілі ў палон прыхільнікі Нацыянальнай пераходнай рады. Як камэнтуюць у Менску такі фінал праўленьня лібійскага дыктатара?
Якімі будуць цэны на газ для Беларусі, чаго дамагаўся афіцыйны Менск і што атрымаў?
Суд над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім прызначаны на 2 лістапада. Разглядаць справу будзе суд Першамайскага раёну (судзьдзя Бандарэнка), але ў будынку суду Маскоўскага раёну.
Загрузіць яшчэ